Міхаіл Рыгоравіч Хамула
Міхаіл Рыгоравіч Хамула | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1998 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Рыгоравіч Хамула (8 лістапада 1919, с. Лучкіўка, Ічнянскага раёна, Чарнігаўскай вобласці, Украіны — 25 лютага 1998, Масква) — генерал-палкоўнік, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння педагагічнага тэхнікума ў 1938 годзе працаваў настаўнікам няпоўнай сярэдняй школы. У 1939 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі.
Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны скончыў Белацаркоўскае стралкова-кулямётнае вучылішча і быў назначаны камандзірам кулямётнай роты. У гады вайны ўдзельнічаў у баях пад Масквой, у Беларускай аперацыі 1944 года, вызваленні Польшчы, ва Усходне-Прускай і Берлінскай аперацыях. Прайшоў шлях ад камандзіра роты да камандзіра палка, паказаў сябе валявым, таленавітым камандзірам. У час вызвалення г. Магілёва ад нямецкіх войск — на пасадзе камандзіра 878-га палка 290-й стралковай дывізіі, якой прысвоена ганаровае званне «Магілёўскай».
Пасля заканчэння вайны дывізія вярнулася з берагоў Эльбы ў г. Магілёў да месца пастаяннай дыслакацыі. Полк, якім камандаваў М. Р. Хамула, быў размешчаны ў цэнтры горада. Воіны 290-й дывізіі ўдзельнічалі ў аднаўленні горада, яго прамысловых прадпрыемстваў, дапамагалі сельскай гаспадарцы Магілёўскага раёна.
У пасляваенны перыяд займаў шэраг адказных камандных пасад. У 1954 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба.
З 1961 года быў камандуючым войскамі Сібірскай ваеннай акругі. З 1979 года па 1987 год — намеснік Галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі па баявой падрыхтоўцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, 16 медалямі, ордэнамі і медалямі замежных дзяржаў.
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 17 верасня 1982 года[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Прылуцкім павеце
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Дэлегаты XXIII з’езда КПСС
- Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Мемуарысты СССР
- Удзельнікі вызвалення Магілёва
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Камандуючыя Сібірскай ваеннай акругай
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці