Міхаіл Сямёнавіч Струк
Міхаіл Сямёнавіч Струк | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1922 |
---|---|
Месца нараджэння | в. Запясочча, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 12 ліпеня 1975 (53 гады) |
Месца смерці | Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1941—1946 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Сямёнавіч Струк (11 лютага 1922, вёска Запясочча, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 12 ліпеня 1975) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер Ордэна Славы, разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты 46-й стралковай дывізіі, яфроэйтар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 17 студзеня 1922 года ў вёсцы Запясочча Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і селяніна. Беларус. Член КПСС з 1956. Адукацыя 4 класа. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1941. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941. Змагаўся з акупантамі на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах. Асабліва вылучыўся ў баях на тэрыторыі Ленінградскай вобласці і ў Польшчы.
Разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты (46-я стралковая дывізія, 21-я армія, Ленінградскі фронт) радавы Струк на чале групы прыкрыцця ноччу 17 чэрвеня 1944 г. у г. Койвіста (цяпер Прыморск, Ленінградскай вобл.) удзельнічаў у захопе ў палон 4 варожых салдат. У баі забіў 5 пяхотнікаў.
Загадам па 46-й стралковай дывізіі ад 20 чэрвеня 1944 за мужнасць і адвагу праўяленыя ў баях чыровнаармеец Струк Міхаіл Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
20 верасня 1944 яфрэйтар Струк у складзе той жа роты, дывізіі (2-я ўдарная армія) з байцамі ў баях на поўнач ад г. Пылтсама (цяпер Пылтсамаа, Эстонія) здабыў каштоўныя звесткі аб суперніку. У сутычцы з аўтамата знішчыў некалькі салдат, 2 узяў у палон асабіста, а ў складзе групы - 18.
Загадам па 2-й ударнай арміі ад 12 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
У студзені 1945 на подступах да г. Цэханаў (Польшча) Струк у складзе той жа дывізіі, арміі (2-і Беларускі фронт) падабраўся да варожай агнявой кропкі, гранатамі знішчыў кулямёт, знішчыў 7 гітлераўцаў, 4 паланіў. У баі за г. Цэханаў першым атакаваў ворага, ведучы за сабой байцоў, забіў 6 салдат, 7 узяў у палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за узорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
У 1946 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску. Быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Памер 12 ліпеня 1975 года.
Узнагароджаны ардэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Міхаіл Сямёнавіч Струк на сайце «Героі краіны»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Міхаіл Сямёнавіч Струк на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Беляев И. Н. Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.