Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1926(1926-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 2015(2015-05-31) (88 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Шэлехаў
Жонка Ніна Аляксандраўна Шэлехава
Дзеці Міхаіл
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Прэміі «Русская Премия»
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў (18 кастрычніка 1926, Бахаравічы, Самахвалавіцкі раён, Менская акруга, БССР (цяпер — Пухавіцкі раён, Беларусь) — 31 мая 2015) — беларускі краязнаўца і педагог. Ганаровы грамадзянін горада Давыд-Гарадка (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Міхаіла, Уладзімір Шэлехаў, быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 г. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках. З кастрычніка 1942 года — у савецкім партызанскім атрадзе імя Суворава 2-й Мінскай брыгады. 7 лістапада 1943 года быў узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» II ступені. У канцы 1943 года быў паранены і трапіў у палон, знаходзіўся ў лагерах ваеннапалонных у нацысцкай Германіі. У пачатку 1945 года ўдалося ўцячы, прабраўся на ўсход і уступіў у Чырвоную армію. Ваяваў у складзе стралковага палка зенітнай дывізіі 9-га стралковага корпуса 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта. Удзельнічаў у фарсіраванні Одэра, у штурме Берліна. Быў паранены. Пасля Перамогі служыў у Германіі. Дэмабілізаваны ў красавіку 1947 года ў званні старшага сяржанта.

У 1951 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў у сельскіх школах Столінскага раёна. У 1962—1986 гадах дырэктар СШ № 2 Давыд-Гарадка.

Выбіраўся дэпутатам Давыд-Гарадоцкага гарадскога і Столінскага раённага Саветаў дэпутатаў.

У 2012 годзе лаўрэат «Русской премии» за зборнік арыентальных навэл «Колодец потопа».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар сотняў публікацый па гісторыі і краязнаўстве паўднёвых тэрыторый Беларусі і Палесся. У 2012 годзе выдадзена кніга «За веру и волю», у якой расказваецца аб рэлігійнай сітуацыі на Беларусі ў XVI—XVIII стагоддзях.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • За веру и волю: памяти героев Освободительной борьбы Белой Руси против уничтожения Православия в XVI—XVIII веках посвящается / М. В. Шелехов; Общественное объединение «Туровское научно-просветительское общество»; [науч. ред. П. Ф. Лысенко]. — 2-е изд., испр. — Мн: А. Н. Вараксин, 2013. — 103 с.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі / Міхаіл Шэлехаў; [прадмова П. Лысенкі]. — Брэст: Брэсцкае ўпраўленне па друку, 2000. — 304 с.: [8] л. іл.
  • Забытое княжество Городецкое / М. В. Шелехов // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — Мн, 2012. — С. 135—145.
  • Забытае княства / М. У. Шэлехаў; У складзе Вялікага княства Літоўскага / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч; Татары на Палессі / М. У. Шэлехаў; У складзе Рэчы паспалітай / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч; Століншчына ў XVI—XVIII стагоддзях / М. У. Шэлехаў // Памяць. Столінскі раён. — С. 49-70.
  • У складзе Расійскай імперыі ; Паўстанне 1863—1964 гадоў / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч ; На мяжы двух стагоддзяў / М. У. Шэлехаў, М. П. Бразоўскі, Ю. С. Юркевіч ; Адукацыя, культура, грамадскае будаўніцтва / М. У. Шэлехаў, Ю. С. Юркевіч // Памяць. Столінскі раён. С. 72-82.
  • Забытае княства / Міхаіл Шэлехаў // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 140—159.
  • Школа Победы : [о 70-летии СШ № 2 г. Давид-Городка] / Михаил Шелехов // Навіны Палесся (Столін). 2014. 31 кастрычніка. С. 8.
  • Давид-Городок: накануне 900-летия : [аб падрыхтоўцы святкавання юбілея горада] / Михаил Шелехов // Народная трыбуна. 1998. 14 лютага.
  • Школе — 40 гадоў : [пра гісторыю СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся (Столін). 1984. 20 лістапада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шелехов Михаил Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009 / под ред. И. В. Чекалова. — Мн.: Энциклопедикс, 2009. — С. 263.
  • Шелехов Михаил Владимирович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 26—27.
  • Шэлехаў Міхаіл Уладзіміравіч // Памяць. Столінскі раён: гіст.-дакум. хроніка. — Мн., 2003. — С. 499.