Міхаіл Францавіч Кусцінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Францавіч Кусцінскі
Дата нараджэння 28 верасня 1829(1829-09-28)
Месца нараджэння маёнтак Завідзічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь)
Дата смерці 1905
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера археалогія, краязнаўства, гісторыя
Альма-матар Віленскі дваранскі інстытут, Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт

Міхаіл Францавіч Кусцінскі (28 верасня 1829, маёнтак Завідзічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — 1905) — археолаг і краязнавец. З 1874 г. член Маскоўскага археалагічнага таварыства(руск.) бел. (член-карэспандэнт з 1867 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскі дваранскі інстытут і юрыдычны факультэт(руск.) бел. Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1852 г. пад уплывам свайго сябра па факультэце А. С. Уварава(руск.) бел. пачаў займацца раскопкамі. З 18551890 гг. вывучаў археалагічныя помнікі Віцебскай губерні, склаў яе археалагічную карту. Праз свайго сакурсніка па ўніверсітэце А. С. Уварава(руск.) бел. падтрымліваў сувязь з археолагамі Санкт-Пецярбурга і Масквы. Для Імператарскай Акадэміі мастацтваў зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губерні. Упершыню ў Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Першым у 1874 г. даследаваў Гняздоўскія курганныя могільнікі(руск.) бел., тэрыторыі ў вярхоўях Волгі, Заходняй Дзвіны, Дняпра. Вывучаў Барысавы камяні. Стварыў у Завідзічах музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. У аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх захоўваюцца яго «Успаміны».

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • [Доклад о раскопках курганов возле Черцов б. Лепельского пов.] // Труды Первого Археологического съезда в Москве, 1869 / изданы под редакцией гр. А. С. Уварова. Т. 1. — М.:в Синодальной типографии, 1871. — С.
  • Из заметок о курганах Лепельского уезда // Полоцкие епархиальные ведомости. — 1903. — № 7. — С. 232 — 235.
  • Лепельские древности // Виленский вестник. — 1866. — № 181. — С.
  • Опыт археологических исследований в Лепельском у. // Витебские губернские ведомости. — Витебск, 1865. — № 20. — С.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев, Л. В. Белорусская археология и историческое краеведение во второй половине XIX — начале XX в. / Л. В. Алексеев // Советская археология. — 1968. — № 3. — С. 85—100.
  • Каханоўскі, Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. / Г. А. Каханоўскі; Навук. рэд. Л. Д. Побаль. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 118, [2] с.
  • Кусцiнскi Мiхаiл Францавiч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 490. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.