Барысавы камяні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Помнікі
Барысавы камяні
Барысаў камень у Полацку.
Барысаў камень у Полацку.
55°29′08″ пн. ш. 28°45′29″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Краіна Расія
Месцазнаходжанне Сцяг Полацка г. Полацк,
Сцяг Друі в. Друя,
Сцяг Масквы г. Масква
Канфесія праваслаўе
Заснавальнік Рагвалод Усяславіч
Першае згадванне XVI ст.
Дата заснавання XII ст.
Асноўныя
даты
1888адзін камень
вывезены ў Маскву

1981камень з-пад
в. Падкасцельцы
усталяваны ў Полацку

2001камень у Друі
ўсталяваны на плошчы

Дата скасавання астатнія знішчаны ў савецкі час
Статус ахоўваюцца дзяржавай
Стан 1 камень расколаты на 2 часткі, 2 — поўная захаванасць

Барысавы камяні — манументальныя помнікі эпіграфікі XII ст. ў Беларусі: 7 вялікіх валуноў з высечанымі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози…». Назву атрымалі ад імя князя полацкага Рагвалода Усяславіча — у хрышчэнні Барыса (кан. 1040-х — 1128) .

Выяўленне[правіць | правіць зыходнік]

Першы, хто звярнуў увагу на адзін з Барысавых камянёў, быў гісторык М. Стрыйкоўскі, які жыў у Віцебску ў 2-й палове XVI ст. У сваёй «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» ён піша:

Мацей Стрыйкоўскі

«Кожны знойдзе і сёння яўнае сведчанне, камень які выступае з Дзвіны, ад Дзісны, сённешняга закладзенага на нашай памяці места, у адной мілі, а ад Полацка сем, паміж Дрысаю і Дзісной, калі плыць уніз у Рыгу, на якім камяні ёсць крыж выразаны на рускі ўзор, такі, а таго князя Барыса ёсць надпіс пад ім...»

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы:

(Усе — Віцебская вобласць.)

Захаваліся тры з іх:

  • у г. Полацку каля Сафійскага сабора (раней знаходзіўся каля в. Падкасцельцы, перавезены ў 1981 г.);
  • у в. Друя на цэнтральнай плошчы (раней знаходзіўся на беразе Заходняй Дзвіны, перавезены ў 2001 г.[1], расколаты на 2 часткі ў савецкі час);
  • у г. Маскве ў музеі-запаведніку «Каломенскае» (адзін з дзісенскіх з-пад в. Балоткі, з надпісам «Сулиборъ хръст», у 1887 — 1888 падняты з дна ракі і вывезены).

Астатнія не захаваліся. Гэтыя камяні знішчалі ў савецкі час у перыяд барацьбы з рэлігіяй. Рагвалодаў камень узарвалі ў 1930-х гг., камень ля в. Высокі Гарадзец у 1936 г. (нібыта для будаўніцтва шашы Мінск — Масква). Два камяні каля Дзісны (ля вёсак Балоткі і Накоўнікі) ўзарваны ў 1939 г. савецкімі войскамі, якія наступалі на Польшчу (паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939).

Рагвалод (Барыс) Усяславіч едзе на княжанне ў Полацк. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.

Магчыма, да прыняцця хрысціянства (Х ст.) Барысавы камяні былі паганскімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду Рагвалода Усяславіча (у хрышчэнні Барыса) у першай трэці XII ст. з мэтай увекавечыць імя князя і, магчыма, для супрацьдзеяння узнаўленню паганскіх вераванняў.

У народзе камяні вядомы пад назвамі Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Існуе шмат паданняў пра камяні[2].

Існуе таксама падобны камень пад назвай Варацішын крыж — у в. Камена Вілейскага р-на Мінскай вобл..

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бегунова, Е. С днем рождения, Друя! // Рэспубліка. 2011. № 229.
  2. Дучыц, Л. Барысавы камяні // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка / Рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн.: БелЭн, 2002. С. 88

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]