Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі
| Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 студзеня 1912 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 сакавіка 1979 (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Альма-матар |
|
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | авіяцыя |
| Гады службы | 1933—1956 |
| Званне | |
| Бітвы/войны |
Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі (3 студзеня 1912, вёска Балешын, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 31 сакавіка 1979) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Клімавіцкай сямігодкі пacтyпіў у Магілёўскі медыцынскі тэхнікум. У 1933 г. паспяхова закончыў два курсы Магілёўскага вячэрняга педінстытута. Па спецнабору паступіў у Сталінградскую школу лётчыкаў, якую закончыў у 1938 г. Служыў камандзірам эскадрыллі штурмавікоў, штурманам палка, дывізіі, камандзірам штурмавога авіяпалка. Удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне, здзейсніў 54 паспяховыя вылеты. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
З 22 чэрвеня 1941 г. ваяваў на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 4-м Украінскім, 1-м, 2-м i 3-м Прыбалтыйскім франтах. У самых складаных становішчах выходзіў пераможцам. Зpaбіў 192 баявых вылеты, з ix дзесяць — ноччу i трынаццаць — у складаных кліматычных умовах. Знішчыў 5 нямецкіх самалётаў у паветры i 20 на зямлі. Баявыя заслугі адзначаны ордэнамі Леніна, Суворава i Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. 1 лістапада 1943 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1956 г. звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у Магілёве, працаваў намеснікам дырэктара млынкамбіната, начальнікам штаба грамадзянскай абароны прадпрыемства.
31 сакавіка 1979 г. М. Ф. Рабчэўскі памёр, пахаваны на Польскіх могілках. У 1979 годзе на яго магіле пастаўлена стэла[1].
Яго імем названа вуліца ў Клімавічах.
Зноскі
- ↑ 35. Магіла Рабчэўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рябчевский Михаил Фёдорович // Энциклопедия Победы: Беларусь – Москва / составители: А. И. Докучаев, Б. Д. Долготович, Л. В. Языкович. – Минск, Москва, 2009. – С. 589.
- Рабчэўскі Міхаіл Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 37. — ISBN 985-11-0214-8.
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Пахаваныя на Польскіх могілках (Магілёў)
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
