Перайсці да зместу

Міхаіл Фёдаравіч Спірыдонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Фёдаравіч Спірыдонаў
Дата нараджэння 10 красавіка 1937(1937-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2017(2017-07-06) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, медыявіст, картограф
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1982)
Альма-матар

Міхаіл Фёдаравіч Спірыдо́наў[1] (10 красавіка 1937, Бабруйск — 6 ліпеня 2017) — беларускі гісторык-медыявіст, картограф. Спецыяліст па гісторыі сялянства Беларусі XV—XVI стагоддзяў і па картаграфіі Вялікага Княства Літоўскага, заснавальнік беларускай картаграфіі. Кандыдат гістарычных навук (1982)[2].

У 1960 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1960—1965 гадах працаваў настаўнікам у школах Астравецкага, Полацкага і Пухавіцкага раёнаў[2].

У 1965—2003 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук[2].

У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Запрыгоньванне сялянства Беларусі (XV—XVI ст.)»[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: сацыяльна-эканамічнае развіццё і гістарычная геаграфія Беларусі XV—XVI стст[2]. Аўтар кніг «Закрепощение крестьянства Беларуси (XV—XVI вв.)» (Мінск, 1993), «Заславль в XVI в.» (Мінск, 1998). Апублікаваў шмат карт з агульнай тэматыкай, звязанай з адлюстраваннем беларускіх зямель у другой палове XVI ст. Найбольш вядомая картаграфічная праца: «Беларусь у другой палове XVI ст. 1 : 1 500 000» (Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002). Курыраваў падрыхтоўкай раздзела «Гісторыя» ў «Нацыянальным атласе Беларусі» (Мінск, 2002). Адзін з аўтараў выданняў «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Нарысы гісторыі Беларусі», «Гісторыя сялянства Беларусі».

  • Беларускія землі ў другой палове XVI ст. Утварэнне Рэчы Паспалітай [Карта]: вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Мінск, 2021.
  • Беларусь у другой палове XVI ст. 1:1.500.000 [карта] // Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002.
  • Заславль в XVI в. Минск, 1998.
  • Метрика Великого княжества Литовского как источник по истории поселений. Вильнюс, 1998.
  • Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі [Карта]. Мінск, 1997.
  • Закрепощение крестьянства Беларуси (XV—XVI вв.). Минск, 1993.
Удзел у калектыўных працах
  • Гістарычны атлас Беларусі. Мінск, 2020.
  • Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. 2-е выд. Т. 1-2. Мінск, 2018, 2020.
  • Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. Т. 2. Мінск, 2013.
  • Гістарычны атлас Беларусі. Т. 1: Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. Варшава: Мінск, 2008.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008.
  • Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. Мінск, 2005—2006.
  • Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002.
  • Гісторыя сялянства Беларусі: са старажытных часоў да 1996 г.: у 3 т. Т. 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994.
  • История крестьянства СССР с древней ших времен до Великой Октябрьской социалистической революции : в 5 т. Т. 2. Москва, 1990.
  • Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии, конец XIV в. — 1648 г.: сборник документов и материалов. Минск, 1988

Зноскі

  • СПІРЫДОНАЎ Міхаіл Фёдаравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
  • Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)
  • Памяць стагоддзяў на карце Айчыны : зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / Нацыянальная акадэмія навук, Інстытут гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — С. 5-12.
  • Развитие исторической географии // Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929—2009 гг.) / А. А. Коваленя (рук.) [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Беларус. навука, 2009. — С. 557—561.
  • Спірыдонаў Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Гістарычны атлас Беларусі / гал. рэд. М. Ф. Спірыдонаў. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — 164 с.