Мікалай Мікалаевіч Варонін
Мікалай Мікалаевіч Варонін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада (13 снежня) 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1976[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, пісьменнік |
Навуковая сфера | гісторыя як навука[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1945) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Dmitry Aynalov[d], Konstantin Romanov[d] і Nikolai Sychov[d] |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Мікалаевіч Варонін (руск.: Николай Николаевич Воронин, 30 лістапада 1904 — 4 красавіка 1976) — расійскі савецкі археолаг, адзін з найбуйных спецыялістаў па гісторыі культуры і дойлідства Старажытнай Русі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1923 годзе Уладзімірскі інстытут народнай асветы, у 1923—1926 гадах вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. У 1932—1976 гадах навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 года Інстытут археалогіі АН СССР).
Вёў раскопкі ў Багалюбаве, Уладзіміры, Пераслаўлі-Залескім, Растове, Суздалі, Яраслаўлі і іншых месцах. У 1949 годзе рабіў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне; выявіў 2 цагляныя кранасныя вежы 12 ст., храм з маёлікавай падлогай, жылыя будынкі.
Асаблівую ўвагу Варонін надаваў даследаванню Уладзіміра-Суздальскай Русі. У Беларусі, акрамя Гродна, вывучаў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку. Выявіў адметную гродзенскую школу дойлідства. Арганізатар выдання і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (1948—1951).
У Багалюбаве ім быў адкрыты і даследаваны палацавы комплекс XII ст. У 1934 апублікаваў «Нарысы па гісторыі рускага дойлідства XVI—XVII стст.», затым у 1945 «Помнікі Уладзіміра-Суздальскага дойлідства XI—XIII стст.». Доктар гістарычных навук (1945), прафесар; лаўрэат Сталінскай прэміі (1952, за двухтомнік «Гісторыя культуры старажытнай Русі») і Ленінскай прэміі (1965, за двухтомнік «Дойлідства Паўночна-усходняй Русі XII—XV стст.»). Аўтар папулярнай кнігі «Уладзімір, Багалюбава, Суздаль, Юр’еў-Польскі» (1958), якая вытрымала некалькі перавыданняў.
Арганізатар выдання, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1—2, 1948—1951; Ленінская прэмія 1965, Дзяржаўныя прэмія СССР 1952)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровы грамадзянін горада Уладзіміра з 1974. Узнагароджаны двума ордэнамі, медалямі.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Воронин Н. Н. Андрей Боголюбский. М.: Водолей, 2007.[1]
- Воронин Н. Н. Владимир, Боголюбово, Суздаль, Юрьев-Польской. Спутник по древним городам Владимирской земли. — М., 1958. (Первая книга в популярной серии «Архитектурно-художественные памятники городов СССР»; переиздано в Лейпциге в 1962 на нем. яз.)
- Воронин Н. Н. Древнее Гродно. М. 1954 // Материалы и исследования по археологии СССР. № 31. Материалы и исследования по археологии древнерусских городов. Т. III.
- Воронин Н. Н. Древнерусское искусство / Отв. ред. О. И. Сопоцинский; Ред. колл.: Б. В. Веймарн, А. И. Зотов, Ю. Д. Колпинский, Н. Г. Машковцев; Академия художеств СССР. — М.: Издательство Академии художеств СССР, 1962. — 80 с. — (Библиотека по изобразительному искусству для народных университетов культуры, художественной самодеятельности и школьных библиотек). — 54 500 экз. (обл.)
- Воронин Н. Н. Зодчество Северо-Восточной Руси XII—XV вв. Т. 1. М. 1961. Т. 2. М. 1962.
- Воронин Н. Н. Смоленская живопись 12—13 веков / Институт археологии Академии наук СССР. — М.: Искусство, 1977. — 184 с. — 25 000 экз.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Воронин Н. Н. Владимиро-Суздальская земля в XI—XIII вв. // Проблемы истории докапиталистических обществ (ПИДО). Вып. 5-6. 1935.
- Воронин Н. Н. Лицевое житие Сергия как источник для оценки строительной деятельности Ермолиных // Труды Отдела древнерусской литературы. Т. 14. — М.-Л., 1958.
- Воронин Н. Н. Медвежий культ в Верхнем Поволжье // Краеведческие записки. Вып. IV. — Ярославль, 1960.
- Воронин Н. Н. О времени и месте включения в летопись сочинений Владимира Мономаха // Историко-археологический сборник. М. 1962. — С. 265—271.
- Воронин Н. Н. Переяславль Новый // Летописи и хроники. — М., 1974.
- Воронин Н. Н. Сказание о победе над болгарами 1164 г. и праздник Спаса // Проблемы общественно-эконо¬мической истории России и славянских стран. М. 1963.
- Воронин Н. Н. Средства и пути сообщения // История культуры Древней Руси: Домонгольский период. Т. 1. Материальная культура. M.-Л. 1951.
- Воронин Н. Н., Антонова В. И. Новое о древнерусском искусстве // Наука и человечество. Ежегодник. 1967. М. 1967
- Воронин Н. Н., Лазарев В. Н. Искусство западнорусских княжеств (Галицко-Волынская земля) // История русского искусства. Под ред. И. Э. Грабаря. Т. 1. M. 1953.
Рэцэнзія
[правіць | правіць зыходнік]Воронин Н. Н. Рец. на кн.: А. В. Арциховский. Древнерусские миниатюры как исторический источник. М., 1944. // Вестник АН СССР, 1945, № 9.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 27 студзеня 2020.
- ↑ Воронин Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 13 снежня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзіміры (Расія)
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на могілках «Байгушы»
- Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Археолагі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Археолагі Расіі
- Краязнаўцы Расіі
- Мастацтвазнаўцы Расіі