Мікола Гіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. С. Гілевіч)
Мікола Гіль
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мікалай Сымонавіч Гілевіч
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1936(1936-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2022(2022-03-14) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Сымон Пятровіч Гілевіч[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст
Жанр дзіцячая літаратура, біяграфія і лірычная проза[d]
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Мікола Гіль (сапр. Мікалай Сымонавіч Гілевіч; 15 чэрвеня 1936, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 14 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года ў в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў, бацька быў старшынёй Слабодскага сельсавета. Усяго ў сям’і было васьмёра дзяцей, у т. л. Ліна, Леў (Леўка), Нінел, Іда (Ідзея), двайняты Мікалай і Святлана, Марат, Сальвір (Алесік)[1][2].

У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), у часопісах «Родная прырода» (1972) і «Маладосць» (1972—1977). Большая частка працоўнай біяграфіі звязана з газетай «Літаратура і мастацтва» (1961—1972, 1977—2002; у 1990—1997 гадах галоўны рэдактар выдання). У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва».

Памёр 14 сакавіка 2022 года[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як журналіст пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з’явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса». Аўтар шэрагу кніг.

  • Ранішнія сны (1973)
  • На лясной вуліцы (1975)
  • Таццянін чэрвень (1978)
  • Самы галоўны чалавек (1980)
  • Пётр Климук: (фотоальбом) (1981)
  • Пуд жыта (1982)
  • Ёсць на зямлі крыніца (1983)
  • Тэлеграма з Кавалевіч (1984)
  • Пасеянае — узыдзе (1985)
  • Камандзіроўка ў Вішанькі (1987)
  • У времени в плену: Страницы жизни Геннадия Карпенко (2001)

Перакладаў на беларускую мову творы літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Брат — Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Сын — беларускі пісьменнік Мікола Віч (Мікалай Мікалаевіч Гілевіч).[4].

Зноскі

  1. «Усе сышлі, сышла эпоха. Няма Караткевіча, няма Брыля, няма Гілевіча». Жыхарка дома па вуліцы Карла Маркса, 36 згадвае пра сваіх суседзяў і іх лёсы
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 12 лютага 2020.
  3. Памёр пісьменнік Мікола Гіль, родны брат Ніла Гілевіча
  4. Мікола Гіль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 141—142.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Савік Л. С. Гілевіч Мікола// Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мн.: БелЭН, 1993. С. 205—208.