Міхась Уладзіміравіч Барэйша
Міхась Уладзіміравіч Барэйша | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1990 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Міхась Уладзіміравіч Барэйша (нар. 4 студзеня 1950, в. Новы Лад, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 13 жніўня 1990, Беларусь) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 студзеня 1950 года ў вёсцы Новы Строй Верхнядзвінскага раёна[1].
Вучыўся ў Дзёрнавіцкай васьмігодцы, з 1965 па 1969 год. У 1969 годзе скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум. Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце. Адначасова скончыў завочна факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. У 1971—1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце[1]. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. З’яўляўся няштатным карэспандэнтам гарадской газеты «Химик».
У 1981 годзе скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
З 1980 года карэспандэнт, з 1983 — намеснік рэдактара полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму»[1]. Кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Наддзвінне», быў намеснікам старшыні полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1989 года, член Саюза журналістаў СССР і Беларусі з 1981 года.
Пасля цяжкай хваробы памёр 13 жніўня 1990 года[2]. Пахаваны на могілках в. Сядлоўцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці[3]. Паводле іншай быў пахаваны ў Наваполацку або на могілках в. Новы Строй Верхнядзвінскага раёна[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1973 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1980 годзе. Апавяданні публікаваліся ў калектыўным зборніку «Сустрэча» (1985), анталогіі «Апавяданні пра Вялікую Айчынную». Героі твораў пісьменніка — людзі, якія імкнуцца адшукаць свой шлях у жыцці, нясуць адказнасць за ўсё, што ў ім адбываецца. Падзеі ваенных гадоў аналізуюцца аўтарам з пазіцый сённяшняга дня.
Другая кніга прозы «Крыніца, чыстая вадзіца» выйшла ў Мінску ў 1988 г[1].
У 1980 годзе за публікацыю апавяданняў у часопісе «Маладосць» яму прысуджана прэмія гэтага выдання. М. Барэйша быў удзельнікам VIII Усесаюзнай нарады маладых літаратараў у Маскве.
Аўтар гумарэсак, нарысаў, эсэ.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Барэйша Міхась – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.
- ↑ Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча Архівавана 5 студзеня 2020.
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Барэйша // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 51.
- Урупіна, Г. М. Барэйша Міхась / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1992. — Т. 1 : Абуховіч-Ватацы. — С. 259—260.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барэйша (Міхась) Міхаіл Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Пахаваныя ў Верхнядзвінскім раёне
- Выпускнікі Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Таварыства беларускай мовы
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза журналістаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі