Назва Арменіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Назва Арменіі узыходзіць, паводле афіцыйнай версіі, ад лацінскай назвы Armenia, што прыйшла з грэчаскага Ἀρμενία. Энданім армян і іх краіны — адпаведна, аер і айк. Дакладная этымалогія назвы невядомая, з прычыны чаго існуюць мноства версій, што злучаюць гэтыя назвы з больш старымі тапонімамі і этнонімамі.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Найранейшае згадванне экзоніма «Арменія» датуецца VI стагоддзем да н.э.. У Бехістунскім надпісе на трох мовах персідскі цар Дарый I называе дзяржаву Урарту тапонімам «Арміна» (старажытнаперсідская мова) і «Армінуя» (эламская мова). У старажытнагрэчаскай мове слова «арменоі» (Αρμένιοι) з'явілася прыкладна ў гэты ж час: яго каля 476 г. да н.э. ўжыў Гекатэй Мілецкі[1]. Герадот пісаў: «Армяне былі падрыхтаваны як фрыгійцы, быўшы фрыгійскімі асаднікамі»[2]. Ксенафан апісаў шмат аспектаў вясковага жыцця старажытных армян і іх гасціннасць, а таксама адзначыў, што мова армян здавалася яму падобнай да персідскай[3].

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг версій пра паходжанне экзоніма «Арменія» разглядаецца гісторыкамі, але пераканаўчых довадаў на карысць якой-небудзь версіі дагэтуль не знойдзена. Шэраг версій аспрэчыў у 1946 годзе арменазнавец Нікалас Адонц[4].

Ад Арманы, Армынум, Эрменен, Урмену ці Мінні[правіць | правіць зыходнік]

  • У пачатку XX стагоддзя армяністы выказалі здагадку, што персідскае «Арміна» і грэчаскае «Арменоі» з'яўляюцца вытворнымі ад асірыйскага тапоніма «Армынум» (Armanum) ці «Арманы» (Armani)[5]. Некаторыя дакументы бронзавага веку Месапатаміі і Старажытнага Егіпта ўтрымваюць гэты тапонім. Найранейшым з гэтых згадванняў з'яўляецца некаторае царства «Армынум» разам з зямлёй Ібла як тэрыторыі, якія прыкладна ў 2250 годзе да н.э. скарыў Нарам-Суэн[6] — гэтыя землі ідэнтыфікуюцца як акадскія селішчы ў сучаснага турэцкага горада Дыярбакыр[7]. Аднак такія гісторыкі, як Уэйн Хоравіц, лічаць, што заваяванай зямлёй была не Арменія, а наваколле сірыйскага Алепа[8].
  • Іншая версія — варыянт «Урмані» ці «Урмену», які сустракаецца нібы ў дакументах эпохі цара Менуа, уладара Урарту[9].
  • У Бібліі згадваецца краіна Мінні, якая часам асацыюецца з гістарычным рэгіёнам Арменіяй (прыкладам, [[|Іер.]]51:27, [[|Іез.]]27:17). Лічыцца, што Арменія («Хар-мінні») з'яўлялася ўсходняй часткай краіны Мінні, якая межавала з Арарацкім і Аскеназскім царствамі[10]. У асірыйскіх рукапісах сустракаецца назва «Міннаі» ці «Маннаі»[11], якое ставіцца да дзяржавы Манна. Яшчэ адна версія — у клінапісных надпісах «Mannai» азначае частку Гістарычнай Арменіі паміж азёрамі Ван і Урмія[12].
  • Шэраг аўтараў злучаў індаеўрапейскі корань *ar- са значэннем «збіраць»[13][14].

Ад Хаяса («Аястан»)[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ адна версія — пра існаванне племя арменаў ці арманаў у эпоху Бронзавага веку (арм.: Արմեններ, арменнер; арм.: Առամեններ, араменнер), якія нібы жылі на тэрыторыі старажытнай дзяржавы Хаяса[15][16]. У такім разе «Арменія» класіфікуецца як этнонім, а не тапонім.

Гістарыяграфічная традыцыя[правіць | правіць зыходнік]

У армянскай традыцыі Арам з'яўляецца чалавекам, ад імя якога і ўтварылася назва Арменіі і армян — Арам быў нашчадкам прабацькі армян Айка, сын кабеты па імі Арма і бацька цара Ары Выдатнага (паводле гісторыка Маўсеса Харэнацы[17][18]. Часам Арам асацыюецца з першым царом Урарту па імі Арама[19]. Энданім «Айк» з грабара (класічнай формы армянскай мовы), паводле гэтай традыцыі ставіцца непасрэдна да самага Айка[20]. Мужчынскія імёны Армен, Арман і жаночае Армінэ — самыя пашыраныя ў армян, а ў персідскай мове таксама ёсць мужчынскае імя Армін[21].

Сучасная назва[правіць | правіць зыходнік]

Назвы армян і Арменіі ў армянскай мове і мовах суседніх з імі краін:

Язык Армяне Армения
Армянская հայեր (аер) Հայաստան (аястан), Հայք (хайк)
Арабская أرمن (Арман) أرمينيا (Армінія)
Арамейская ܐܪܡܐܢܥ (Армані) ܐܪܡܝܢܝܐ (Армінія)
Азербайджанская Ermənilər Ermənistan
Персідская ارمنی (Армані) ارمنستان (Арманестан)
Грузінская სომხები (Самхебі) სომხეთი (Самхеці)
Грэчаская Αρμένιοι (Арменіас) Αρμενία (Арменія)
Іўрыт ארמנים (Арменім) ארמניה (Арменія)
Курдская Ermeni Ermenistan
Руская армяне Армения (Арменія)
Турэцкая Ermeniler Ermenistan

Зноскі

  1. "Χαλύβοισι πρὸς νότον Ἀρμένιοι ὁμουρέουσι (Армяне граничат с халибами на юге)". Chahin, Mark (2001). The Kingdom of Armenia. London: Routledge. pp. fr. 203. ISBN 0-7007-1452-9. 
  2. Книга седьмая. «Полигимния», часть 73
  3. Xenophon, Anabasis, IV.v.2-9.
  4. Nicholas Adontz. "Histoire d'Arménie : les origines, du Xe siècle au VIe siècle av. J.C.", Paris 1946: "Armani has absolutely no relation to Armenia."
  5. H. A. Rigg (1937).
  6. Babylonian copy, ca. 2200 BC, URI 275, lines I.7, 13; II.4; III.3, 30.
  7. Horace Abram Rigg, Jr., A Note on the Names Armânum and Urartu, Journal of the American Oriental Society (1937).
  8. Wayne Horowitz, Mesopotamian Cosmic Geography, Eisenbrauns 1998, ISBN 0-931464-99-4
  9. Vahan Kurkjian, History of Armenia, Michigan 1968 [1]
  10. Easton's Bible Dictionary
  11. International Standard Bible Encyclopedia s.v. Minni
  12. Минни // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
  13. T. V. Gamkrelidze and V. V. Ivanov, The Early History of Indo-European (aka Aryan) Languages, Scientific American, March 1990
  14. James P. Mallory, "Kuro-Araxes Culture", Encyclopedia of Indo-European Culture, Fitzroy Dearborn, 1997.
  15. Р.А.Ишханян. Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, Ереван, 1988
  16. Elisabeth Bauer. Armenia: Past and Present (1981), p. 49
  17. MOBCEC XОPEНАЦИ. «ИСТОРИЯ АРМЕНИИ». Книга 1. РОДОСЛОВИЕ ВЕЛИКОЙ АРМЕНИИ. Глава 12. "О происшедших от Хайка родах и потомках и о деяниях каждого из них." (руск.) 
  18. History of Armenia by Father Michael Chamich from B.C. 2247 to the Year of Christ 1780, or 1229 of the Armenian era, Bishop's College Press, Calcutta, 1827, page 19: "[Aram] was the first to raise the Armenian name to any degree of renown; so that contemporary nations ... called them the Aramians, or followers of Aram, a name which has been corrupted into Armenians; and the country they inhabited, by universal consent, took the name of Armenia."
  19. "Արամ" in H. Ačaṙean (1926-35), Hayocʿ Anjnanunneri Baṙaran (Yerevan: Yerevan State University), 2nd ed., 1942-62
  20. Razmik Panossian, The Armenians: From Kings And Priests to Merchants And Commissars, Columbia University Press (2006), ISBN 978-0-231-13926-7, p. 106.
  21. Parsiana, Book of Iranian Names[2]: a dweller of the Garden of Eden, a son of king Kobad

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Horace Abram Rigg, Jr., A Note on the Names Armânum and Urartu Journal of the American Oriental Society, Vol. 57, No. 4 (Dec., 1937), pp. 416–418.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]