Перайсці да зместу

Наталля Васілеўна Жызнеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Васілеўна Жызнеўская
Наталля Жызнеўская на ўзнагароджванні 7 сакавіка 2024. Валожын
Наталля Жызнеўская на ўзнагароджванні 7 сакавіка 2024. Валожын
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Наталля Васілеўна Сасноўская
Дата нараджэння 13 снежня 1969
Месца нараджэння Сцяцкі, Ракаўскі сельсавет, Валожынскі раён, Мінская вобласць, БССР
Грамадзянства Беларусь
Бацька Сасноўскі Васіль Рыгоравіч
Маці Сасноўская Марыя Пятроўна
Жонка Жызнеўскі Пётр Іосіфавіч
Дзеці сын Мікалай, дачка Марыя
Альма-матар Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў
Месца працы Пугачоўскі сельскі дом культуры
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэтка, выканаўца песень, клубны работнік
Мова твораў беларуская, руская
Дэбют 2013
Грамадская дзейнасць
Член у

Наталля Васільеўна Жызнеўская, па нараджэнні Сасноўская (13 снежня 1969, Сцяцкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларуская паэтка, выканаўца песень.

У сям’і было дзевяць дзяцей, з якіх Наталля Жызнеўская самая малодшая. Бацька, Сасноўскі Васіль Рыгоравіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны працаваў у калгасе пастухом. Валодаў музычным інструментам — скрыпкай. Памёр у 1980 годзе. Маці, Сасноўская Марыя Пятроўна, працавала ў калгасе даяркай. Добра валодала словам і ведала шмат цікавых жыццёвых гісторый. Пайшла з жыцця ў 2014 годзе.

У 1977 годзе Наталля Жызнеўская пайшла ў Пугачоўскую васьмігадовую школу, пасля заканчэння якой у 1985 годзе паступіла ў Мінскае культурна-асветніцкае вучылішча, дзе атрымала спецыяльнасці дырыжор самадзейнага аркестра народных інструментаў і клубны работнік.

Адразу пасля заканчэння вучылішча з 1 жніўня 1988 года і па сённяшні дзень працуе загадчыцай Пугачоўскага сельскага дома культуры. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2022).

У 1990 годзе выйшла замуж за Жызнеўскага Пятра Іосіфавіча. Два гады пражыла ў доме мужа ў вёсцы Караблі Валожынскага раёна. Там жа ў 1991 годзе нарадзіўся сын Мікалай. А ў 1992 годзе пераехалі сям’ёй жыць у вёску Пугачы. Дачка Марыя нарадзілася ў 1993 годзе.

Першыя крокі ў паэзію з’явіліся ў малодшым школьным ўзросце, дзе Наталля Жызнеўская спрабавала вершаванымі радкамі ўшанаваць цяжкую сялянскую працу сваёй матулі і вясковых жанчын. Пасля складала вершаваныя радкі для сяброў, а паступова з узростам і пра каханне.

У 2013 годзе стала удзельніцай народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь», дзе першай настаўніцай мастацкага слова стала кіраўнік аб’яднання беларуская паэтка, журналістка, грамадскі дзеяч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч. Літаратурны дэбют у друку адбыўся 24 верасня 2013 года на старонках газеты «Працоўная слава», з рускамоўным вершам «Не упаду».

Творчы вечар «Душа не ведае спакою» прысвечаны юбілейнай даце паэткі адбыўся 14 студзеня 2020 года ў раённым цэнтры культуры Валожына, на якім Наталля Жызнеўская, як аўтар-выканаўца прэзэнтавала ўласныя песні. У 2020 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў выдадзены першы паэтычны зборнік «Не ўпаду».

Кніга вершаў і апавяданняў «Адно каханне на ўсё жыццё» пабачыла свет у 2021 годзе. Таксама ў тым жа годзе ўдзельнічаючы ў Міжнародным літаратурным конкурсе, які ладзіла асацыяцыя літаратараў «Содружество» (Расія) стала пераможцай і атрымала права на выданне паэтычнага зборніка «Счастливый билет» ў суаўтарстве з самабытным паэтам з Мінска Аляксандрам Кірдзеем. У 2022 годзе сумесна з паэткай са Славеніі Хрысцінай Анастасіяй Верас Брзын быў выдадзены двухмоўны электронны паэтычны зборнік «Созвучие сердец — поэзия любви». Паэтычны зборнік «У палоне пачуццяў» выдадзены ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 2023 годзе.

Вершы Наталлі Жызнеўскай перакладзены на рускую, англійскую, узбекскую, славенскую, сербскую, украінскую, кыргызскую, таджыкскую мовы.

Друкавалася ў газеце «Працоўная слава», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Метамарфозы» (Беларусь 2021—2024 гг.), ў амерыканскай рускамоўнай газеце-часопісе «Жаночы шарм» (2020 г.). Суаўтар калектыўных зборнікаў «Помнім і жывём», «Ад каранёў ды кроны»(Беларусь). Друкавалася ў Міжнародных альманахах «Сонечны горад» і «Славянская ліра», у паэтычных зборніках «Вясновы настрой», «Віконца ў лета», «Просто люблю…» па выніках інтэрнэт-конкурсаў арганізаваных рэдакцыяй альманаха «Sun Sity» (Украіна2020-2021 гг.), у зборніках «Цвет настроения — детство», «Вечная весна» і «Золотая непогода, позолоченая грусть…» (Расія,), в альманахах «Крылья» (Расія. 2023 г.) і «Браславская обитель» (Беларусь, 2023 г.), у электорнным часопісе «Дружба народов» (Таджыкістан, 2024 г.). У 2024 годзе друкавалася ў газеце «Здоровье пенсионера», у літаратурным зборніку «Званоў перазвон» выдадзенам Выдавецкім домам «Звязда»[1], у зборніку песенных тэкстаў «Радзімы песенныя сцежкі», у міжнародным літаратурна-мастацкім альманаху «Литературное созвездие».

Фіналіст па выніках Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Вечная весна» у намінацыі «Проза» (2020 г.)

Намінант Міжнароднага музычна-паэтычнага фестывалю «Симфония поэзии без границ» (Расія, 2020 г.)

Лаўрэат Міжнародных экспрэс- конкурсаў «Перакладаў» і літаратурнага конкурсу «Роза» праводзімых Міжнароднай асацыяцыяй літаратараў Балгарыі — Расіі — Сербіі.(2021)

Лаўрэат 1-ай Міжнароднай паэтычнай прэміі «Содружество»(Расія),

Пераможца Міжнароднага паэтычнага конкурсу «Летние мотивы», (Расія, 2021).

Узнагароджана Дыпломам лаўрэта «Бирюзовый самородак» у намінацыі «Паэзія — Вершы» за цыкл «Стань звездою моей» Міжнароднай прэміі «Янтарный самородак» (Расія).

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Серебреный ДЮК» за кнігу «Не ўпаду» у Міжнародным літаратурна-мастацкім шматузроўневым конкурсе ім. Дэ Рышэлье за 2021 г.(Расія).

  1. У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Званоў перазвон» (руск.). zviazda.by (28 лістапада 2023). Праверана 3 кастрычніка 2024.