Невен Субаціч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Невен Субаціч
Neven subotich.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 снежня 1988(1988-12-10)[1][2][3] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Flag of the United States.svg ЗША
Рост 193 см
Вага 88 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1998—1999 Германія Шварцэнберг
2004—2006 Злучаныя Штаты Амерыкі Універсітэт Паўднёвай Фларыды
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Германія Майнц 05 34 (4)
2006—2007   Германія Майнц 05 II 23 (3)
2008—2018 Германія Барусія (Дортмунд) 196 (15)
2016   Германія Барусія II (Дортмунд) 2 (1)
2017   Германія Кёльн 12 (0)
2018—2019 Францыя Сент-Эцьен 42 (3)
2019—2020 Германія Уніён (Берлін) 23 (1)
2020—2021 Турцыя Дэнізліспор 5 (1)
2021 Аўстрыя Альтах 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША (да 17 гадоў) 10 (0)
2006 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША (да 20 гадоў) 2 (0)
2009—2013 Сербія Сербія 36 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2017
Commons-logo.svg Невен Субаціч на Вікісховішчы

Невен Субаціч (сербск.: Невен Суботић; нар. 10 снежня 1988, Баня-Лука, СФРЮ) — сербскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі (2009—2013).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Невен нарадзіўся ў сям’і баснійскіх сербаў[4]. Калі яму споўнілася 5 гадоў, сям’я пераехада ў нямецкі горад Шэмберг. У Германіі Невен пачынаў сваю футбольную кар’еру. Ва ўзросце сямі гадоў Невен увайшоў у склад моладзевага клуба «Шварцэнберга». У 1999 годзе сям’я пераехада ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе пражывала сваячніца Жэлька Субаціча, яго бацькі. У 2001 годзе сям’я пераехала ў штат Фларыда, дзе на Невен звярнуў увагу трэнер юнацкай зборнай ЗША Джон Элінгнер. У 2006 годзе юнак пераехаў у Германію, каб гуляць за клуб «Майнц 05».

«Майнц 05»[правіць | правіць зыходнік]

Субаціч дэбютаваў у складзе «Майнца» ў сезоне 2006/07 у матчы супраць мюнхенскай «Баварыі». Сезон 2007/08 каманда правяла ў Другой Бундэслізе, дзе Субаціч стаў адным з найлепшых абаронцаў.

«Барусія» Дортмунд[правіць | правіць зыходнік]

4 чэрвеня 2008 года Невен заключыў пяцігадовы кантракт з «Барусіяй». Дэбютаваў Субаціч у неафіцыйным матчы за Суперкубак Германіі, дзе дортмундцам супрацьстаяла «Баварыя» Мюнхен. Разам з «Барусіяй» двойчы стаў чэмпіёнам Германіі. Значную частку сезона 2013/14 прапусціў з-за траўмы, у сезоне 2015/16 праз праблемы са здароўем зноў перастаў трапляць у склад і выказаў жаданне пакінуць клуб. У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Кёльна»[5], па заканчэнні сезона 2016/17 улетку 2017 года вярнуўся ў «Барусію». У сезоне 2017/18 згуляў за дортмундскі клуб толькі ў чатырох матчах.

«Сент-Эцьен»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2018 года перайшоў у французскі клуб «Сент-Эцьен»[6].

«Уніён»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы кантракт з дэбютантам Бундэслігі берлінскім «Уніёнам»[7].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2020 года далучыўся да турэцкага «Дэнізліспора», а ў лютым 2021 года перайшоў у аўстрыйскі «Альтах»[8], дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

Міжнароднаыя кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2005—2006 гады Невен выступаў за моладзевыя каманды ЗША. У снежні 2008 года Невен Субаціч адмовіўся ад месцаў у зборных ЗША і Босніі і Герцагавіны і стаў іграком зборнай Сербіі. Яго дэбют у зборнай адбыўся 28 сакавіка 2009 года ў матчы супраць Румыніі. У 2014 годзе адмовіўся ад выступу за зборную, каб не атрымаць рэцыдыў траўмы калена.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Германія Барусія Дортмунд:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]