Неманойці
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Неманойці[1], часам Неманайцы[2], таксама Нямунайціс (літ.: Nemunaitis) — мястэчка ў Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы, на правым беразе Нёмана. Месціцца за 18 км на поўдзень ад Аліты. Цэнтр сянюніі.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Тапонім утвораны ад назвы ракі Нёман з дапамогай суфікса -ойці (-айцы)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Неманойці як абарончы замак датуецца 1384 годам (зноў упамінаецца ў 1387 годзе). У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1625—1626 гадах Мікалай і Казімір Сапегі збудавалі ў Неманойцях першы касцёл. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў навастворанаму прыходу тры вёскі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касцёл спалілі ў 1655 годзе, у 1669 годзе яго аднавілі.

19 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Неманойцям Магдэбурскае права і герб.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Неманойці апынуліся ў складзе Расійскай імпірыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. Каля 1886 года ў мястэчку было 122 будынкі. У пачатку XX ст. Неманойскую гаворку, якая належыць да паўднёвааўкштоцкіх гаворак літоўскай мовы, вывучаў расійскі лінгвіст Барыс Ларын. З 1909 года ў Неманойцях пачалі праводзіцца набажэнствы па-літоўску, у 1916—1918 гадах пры касцёле распачалі дзейнасць літоўскія асветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Неманойці занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Неманойці апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1997 годзе дэкрэтам Прэзідэнта Літвы Неманойцям вернуты герб.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1886 год — 692 чал., з іх 263 каталікі, 14 праваслаўных і 415 іўдзеяў[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 153 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Неманойцях працуюць школа і пошта.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (1904; збудаваны ў стылі неаготыкі паводле праекта Вацлава Міхневіча)
- Помнік загінулым за незалежнасць
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
- ↑ Віленская губерня ў канцы XIX стагоддзя (карта) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 283. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 139.
- ↑ Krzywicki J. Niemonajcie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 99.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Niemonajcie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 99.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неманойці