Нервюра
Выгляд
(Пасля перасылкі з Нервюры)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Cathedrale_Saint_Jean_Lyon_ceiling_over_nave.jpg/250px-Cathedrale_Saint_Jean_Lyon_ceiling_over_nave.jpg)
Нервюра ў архітэктуры (фр.: nervure — жылка, прожылак) — выступалае рабро гатычнага каркаснага крыжовага скляпення.
Наяўнасць нервюр у сукупнасці з сістэмай контрфорсаў і аркбутанаў дазваляе палегчыць скляпенне, паменшыць яго вертыкальны ціск і бакавы распор і пашырыць аконныя праёмы. Нервюрнае скляпенне таксама завуць веерным. Сістэма нервюр (галоўным чынам у архітэктуры готыкі) утварае каркас, які палягчае мур скляпення.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нервюра ў Мастацкай энцыклапедыі.