Тромп
Выгляд
Тромп[1] (фр.: trompe) — скляпеністая канструкцыя ў форме часткі конуса, звычайна мае выгляд ступеньчатай нішы. Канструктыўны элемент, забяспечвае перанос нагрузкі і візуальны пераход ад купала ці верхняга васьмярыка да верхніх вуглоў квадратнага (або блізкага да такога) пакоя; звычайна выкарыстоўваецца ў храмавай архітэктуры.
Лічыцца, што паходзіць тромп з Персіі, атрымаў распаўсюджванне як у Еўропе, так і на Усходзе. У арабскай архітэктуры нярэдка маскіраваўся мукарнамі. Тэхнічна больш дасканалым рашэннем размеркавання нагрузкі з’яўляецца ветразь.
-
Тромпы з мазаічнымі выявамі евангелістаў у аснове купала Мартараны, Палерма, Італія, XII ст. -
Тромп у палацы недалёка ад Фірузабада, Іран, III ст. -
Трайны тромп у мячэці каля Дэлі, каля 1541 -
Разьбяныя драўляныя ўпрыгажэнні арак-тромпаў у царкве Пакрова ў Філях, Масква, 1690—1693 гады.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тром // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тро́мпы // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 242. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Партина А. С. Тромп // Архитектурные термины. Иллюстрированный словарь (руск.). — М.: Стройиздат, 1994. — С. 184. — 208 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-274-02072-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тромп