Новы Пуць (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Новы Пуць
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
122 м
Насельніцтва
77 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247632[1]
Аўтамабільны код
3
Новы Пуць на карце Беларусі ±
Новы Пуць (Брагінскі раён) (Беларусь)
Новы Пуць (Брагінскі раён)
Новы Пуць (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Новы Пуць (Брагінскі раён)

Но́вы Пуць[2] (трансліт.: Novy Puć, руск.: Новый Путь) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 10 км на поўнач ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з захаду далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Парыжская Камуна» (цэнтр — вёска Шкураты).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930 год — 27 двароў.
  • 1940 год — двароў, жыхароў.
  • 1959 год — 212 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.
  • 2006 год — 29 гаспадарак, 76 чалавек, з якіх 9 ва ўзросце да 16 гадоў, 45 — у працаздольным і 22 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. http://belindex.ru/3/1.html
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Шлях

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]