Перайсці да зместу

Кавака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кавака
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
168 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203870043
Кавака на карце Беларусі ±
Кавака (Беларусь)
Кавака
Кавака (Гомельская вобласць)
Кавака

Кава́ка[1] (трансліт.: Kavaka, руск.: Ковака) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

За 4 км на поўнач ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы з 2 завулкамі, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудавана двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1897 годзе знаходзіліся школа граматы, 2 ветракі, у Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кавацкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Запаветы Леніна», працавалі вятрак (з 1928 года), конная крупарушка (з 1914 года), гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шпіталі, які размяшчаўся ў вёсцы ў 1943—1944 гадах, памерлі ад ран 14 салдат (пахаваны на могілках). Іх памяць увекавечвае збудаваны ў 1967 годзе абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — г. п. Брагін). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. Ёсць клуб, бібліятэка. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].

  • 2004 год — 63 гаспадаркі, 168 жыхароў.
  • 1850 год — 18 двароў, 158 жыхароў.
  • 1897 год — 51 двор, 356 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 52 двары, 385 жыхароў.
  • 1930 год — 69 двароў, 209 жыхароў.
  • 1959 год — 538 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 63 гаспадаркі, 168 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.