Міхнаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Міхнаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
37 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203870061
Міхнаўка на карце Беларусі ±
Міхнаўка (Беларусь)
Міхнаўка
Міхнаўка (Гомельская вобласць)
Міхнаўка

Мі́хнаўка[1] (трансліт.: Michnaŭka, руск.: Михновка) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 12 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы канал Бальшы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года працаваў вятрак.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Міхнаўка», працавалі на торфараспрацоўках (з 1931 года), конная крупадрабілка (з 1914 года), вятрак (з 1914 года), гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Парыжская камуна» (цэнтр — вёска Шкураты).

Паблізу ёсць жалезарудныя і тарфяныя радовішчы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 37 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 11 двароў.
  • 1897 год — 23 двары, 186 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 25 двароў, 232 жыхара.
  • 1959 год — 229 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 37 жыхароў.
  • 2006 год — 23 гаспадаркі, 46 чалавек, з якіх 4 ва ўзросце да 16 гадоў, 18 — у працаздольным і 24 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мі́хнава

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0