Лубенікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лубенікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
163 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203870051
Лубенікі на карце Беларусі ±
Лубенікі (Беларусь)
Лубенікі
Лубенікі (Гомельская вобласць)
Лубенікі

Лубенікі́[1] (трансліт.: Lubieniki, руск.: Лубеники) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 5 км на поўнач ад Брагіна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе канава Карбецкая.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў-Рэчыца.

Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. Планіроўка складаецца з зігзагападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні У 1850 годзе ўласнасць казны. Паводле перапісу 1897 года капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак.

З 8 снежня 1926 года па 10 ліпеня 1939 года цэнтр Лубеніцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Лубеніцкага сельсавета, пасля — у складзе Вуглоўскага сельсавета.

У 1930 годзе пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі і наваколлі ў кастрычніку 1943 года загінулі 11 салдат 89-га стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Для шанавання іх памяці і памяці 22-х жыхароў вёскі, загінулых на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1968 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня Жураўлёва). Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 74 гаспадаркі, 163 жыхара.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 22 двары, 160 жыхароў.
  • 1897 год — 49 двароў, 335 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 53 двары, 403 жыхара.
  • 1930 год — 71 двор.
  • 1940 год — 120 двароў, 630 жыхароў.
  • 1959 год — 402 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 74 гаспадаркі, 163 жыхара.
  • 2006 год — 71 гаспадарка, 164 чалавекі, з якіх 22 ва ўзросце да 16 гадоў, 63 — у працаздольным і 79 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0