Перайсці да зместу

Новы шлях (1933)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Новы шлях»
Новы шлях № 1
Новы шлях № 1
Арыгінальная
назва
Новы шлях
Тып часопіс
Выдавец Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
Краіна
Рэдактар Уладзіслаў Казлоўскі
Заснавана 1933
Спыненне публікацый 1937
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Но́вы шлях» — часопіс, орган Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП). Выдаваўся з лістапада 1933 да лістапада 1937 ў Вільні на беларускай мове кірыліцай і лацінкай. Меў падтрымку ведамства замежнай палітыкі Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі. Рэдактар-выдавец — Уладзіслаў Казлоўскі.

Часопіс прапагандаваў ідэі нацыянал-сацыялізму, друкаваў дакументы і матэрыялы БНСП, рэзка крытыкаваў нацыянальную і эканамічную палітыку, будаўніцтва сацыялізму ў БССР, дзейнасць Камінтэрна і КПЗБ. Шмат увагі аддаваў падзеям у свеце, асабліва ў Германіі, узнімаў яўрэйскае пытанне, праблемы асветы і жыцця беларускай вёскі, палемізаваў з часопісам «Золак», газетамі «Наша воля», «Родны край». На старонках часопіса змешчаны біяграфіі лідараў БНСП Фабіяна Акінчыца, Уладзіслава Казлоўскага, Канстанціна Юхневіча, літаратурныя і публіцыстычныя творы Уладзіслава Казлоўскага, Альбіна Стэповіча, крытычныя агляды асобных нумароў часопісаў «Маладая Беларусь», «Калоссе». У рубрыцы «На нашым фронце» публікаваў хроніку.

Наклад часопіса не перавышаў 500 экз. Выйшла 26 нумароў (апошнія 3 у Лідзе), з іх некаторыя канфіскаваны, праз што Уладзіслаў Казлоўскі меў справу з судом. Забаронены польскімі ўладамі.