Ножніцы (возера)
Ножніцы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,38 км |
Шырыня | 0,63 км |
Плошча | 0,72 км² |
Аб’ём | 0,0026 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,6 км |
Найбольшая глыбіня | 5,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,6 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,13 ‰ |
Празрыстасць | 5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,76 км² |
Упадаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ножніцы — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 36 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Ножніцы.
Плошча паверхні возера 0,72 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 5,6 м, сярэдняя 3,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 2,6 млн. м³. Плошча вадазбору 1,76 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—9 м, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (0,3—0,7 м), пясчаныя, пад хмызняком. Літаральная зона вузкая і спадзістая, пашыраецца ў залівах. Дно выслана сапрапелем. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю (да 5 метраў[1]).
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць 3 ручаі[1]. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4 м. Уздоўж берагоў палоса трыснягу шырынёй да 15 метраў і да глыбіні 2 м[1].
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, карась, лінь і іншыя рыбы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 401.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Ножніцы Архівавана 7 лютага 2013.