Ліна Васілеўна Кастэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ліна Кастэнка)
Jump to navigation Jump to search
Ліна Васілеўна Кастэнка
укр.: Лі́на Васи́лівна Косте́нко
Lina Kostenko.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 19 сакавіка 1930(1930-03-19)[1][2] (89 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца
Гады творчасці: 1957–...
Жанр: верш і раман
Валодае мовамі: украінская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Лі́на Кастэ́нка (укр.: Лі́на Косте́нко; нар. 19 сакавіка 1930) — украінская пісьменніца-шасцідзясятніца. Лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), Прэміі Антонавічаў (1989), прэміі Петраркі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1936 годзе сям’я пераехала ў Кіеў, дзе Ліна Кастэнка скончыла сярэднюю школу № 123. Вучылася ў Кіеўскім педагагічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага, які скончыла ў 1956 годзе.

У савецкія часы актыўна ўдзельнічала ў дысідэнцкім руху, за што была надоўга выключаная з літаратурнага працэсу. Аўтар паэтычных зборнікаў «Над берегами вічної ріки» (1977), «Неповторність» (1980), «Сад нетанучих скульптур» (1987), рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979, Шаўчэнкаўская прэмія 1987, пераклад на беларускую мову Ніны Мацяш), паэмы «Берестечко» (1999, 2010). У 2010 годзе апублікавала першы празаічны раман «Запіскі ўкраінскага вар’ята» («укр.: Записки українського самашедшого»), які стаў адным з лідараў продажаў сярод украінскіх кніг у 2011 годзе.

З 1986 года Л. Кастэнка актыўна даследуе культуру, народныя звычаі і традыцыі раёнаў Палесся, спустошаных ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Неаднаразова ездзіла ў зону адчужэння.

Ганаровы прафесар Кіева-магілянскай акадэміі, ганаровы доктар Львоўскага і Чарнавіцкага ўніверсітэтаў. Адмовілася ад звання Героя Украіны.

Зноскі

  1. Lina Wassyliwna Kostenko // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lina Kostenko // Archive of Fine Arts — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]