Обаль (возера)
Обаль | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,4[1] м |
Даўжыня | 2,56 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,3 км² |
Аб’ём | 0,0007 км³ |
Найбольшая глыбіня | 2,8 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 1,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 568 км² |
Упадаюць | рака Обаль, ручаі |
Выцякаюць | рака Обаль |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Обаль — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль каля вёскі Обаль.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва балцкага паходжання, аднолькавая з назвай ракі Обаль, праз якую возера цячэ.
Адпачатная балцкая форма — *Abalis, яна ж у іншым месцы дала назвы праточным азёрам Аболе і Абалікшты (сілкуюць водамі раку Дзісну).
Корань Ab- такі самы, як у латышскіх гідронімах тыпу Abula, Abuls, Abava[2], у назве ракі Абельна на Верхнім Павоччы. Ад індаеўрапейскага ab-, якім пазначаліся рачныя, цякучыя воды[3]. Яго фанетычны варыянт ap- даў заходнябалцкае прускае ape «рака», а варыянт up- — усходнябалцкае літоўскае upė[4]. Ад іх — назвы рэк Вопь на Верхнім Падняпроўі, Упа на Верхнім Павоччы. «Звонкі» варыянт ub- даў назву прыпяцкай ракі Убарць.
Індаеўрапейскім ab-, з усімі яго варыянтамі, пазначалася, як мяркуецца, вада як актыўная сіла і нават воднае боства, а *uedor- — вада як матэрыял[5]. Другі корань у балцкай гідраніміі ў назвах тыпу Удага, Водзьга, пруск. *Vadanga, літ. Vedega, Vada[6]. Магчыма, гэтае размежаванне адбівалася і ў сакральных практыках з водамі ў старажытных балтаў, але сляды гэтага згубленыя.
Корань Ab- асабліва папулярны на Падзвінні, як у ніжнім цячэнні Дзвіны ў Латвіі[7], так і ў сярэднім — на поўначы цяперашняй Беларусі. Воды з азёраў Аболі і Абалікшты цякуць у дзвінскі прыток Дзісну. Воды з азёраў Абстэрна і Набіста (абедзве назвы ад асновы *Ab-ist-) цякуць у дзвінскую раку Вята. Таго ж паходжання і назва ракі Обеста (на цяперашнім расійска-ўкраінскім памежжы, паміж Курскам і Чарнігавам).
Семантыка ўсіх гэтых назваў звязаная з цячэннем рэк, праточнасцю азёраў. Назвы плыткіх рэк і праточных азёраў таксама ўтвараліся ад балцкага кораня žod- / žad- (як Жодзень ці Жадунь).
Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]
Катлавіна возера ўяўляе сабой пашыранае рэчышча ракі Обаль. Схілы вышынёй 6—10 м, суглінкавыя і супясчаныя. Плошча воднай паверхні 0,3 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Сярэдняя глыбіня 2,3 м, найбольшая — 2,8 м. Дно плоскае, пакрытае глеем і сапрапелем, берагі забалочаныя. Плошча вадазбору 568 км². Возера дыстрофнае, зарастае чаротам, трыснягом, гарлачыкамі, рдзестам.
У возера ўпадае чатыры ручая.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 534—535.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 41.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
- ↑ Karulis K. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 1087—1088
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 175.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 199. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7 (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)