Водзьга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Водзьга
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Плошча басейна 60 км²
Басейн Свольна → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 0,2 км ад вёскі Маскалёнкі
 · Каардынаты 55°53′44″ пн. ш. 28°14′43″ у. д.HGЯO
Вусце Свольна
 · Месцазнаходжанне за 0,8 км ад вёскі Пользіна 2
 · Каардынаты 55°47′39″ пн. ш. 28°08′25″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Верхнядзвінскі раён
Водзьга (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Во́дзьга — рака ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Свольна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 20 км, плошча вадазбору 60 км². Пачынаецца за 0,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Маскалёнкі. Упадае ў Свольну прыкладна за 0,8 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Пользіна 2. Вадазбор у паўночна-заходняй частцы Полацкай нізіны. Рэчышча Водзьгі ў верхнім цячэнні каналізаванае на працягу прыкладна 6 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 1,1[1] м/км. Рака прымае сцёк ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Каля ракі населеныя пункты Стараселле, Каханавічы, Казлоўшчына, Мядзведскія.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]