Перайсці да зместу

Матэа Ковачыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Матэа Ковачыч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 мая 1994(1994-05-06)[1][2][…] (30 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 177 см[3]
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Манчэстэр Сіці
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
1999—2000 Аўстрыя Эбельсберг
2000—2007 Аўстрыя ЛАСК (Лінц)
2007—2009 Харватыя Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Харватыя Дынама (Заграб) 43 (7)
2013—2015 Італія Інтэрнацыянале 80 (5)
2015—2019 Іспанія Рэал Мадрыд 73 (1)
2018—2019   Англія Чэлсі 32 (0)
2019—2023 Англія Чэлсі 110 (4)
2023— Англія Манчэстэр Сіці
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Харватыя Харватыя (да 14) 2 (1)
2008 Харватыя Харватыя (да 15) 2 (0)
2009—2011 Харватыя Харватыя (да 17) 15 (0)
2011—2012 Харватыя Харватыя (да 19) 6 (0)
2011—2014 Харватыя Харватыя (да 21) 7 (0)
2013— Харватыя Харватыя 95 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018
Бронза Катар 2022
Дзяржаўныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матэ́а Ко́вачыч (харв.: Mateo Kovačić; нар. 6 мая 1994, Лінц, Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы і часцяком выконвае ролю плэймэйкера.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Займацца футболам Матэа пачаў у акадэміі аўстрыйскага клуба ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клубы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювентус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Заграб, і Матэа далучыўся да клуба «Дынама».

Дэбютаваў у прафесійным футболе малады хлапец у матчы супраць клуба «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 года. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу з лікам 6:0, а Матэа забіў чацвёрты гол сваёй каманды. Да канца сезона Матэа згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сезон паўабаронца стаў іграком асноўнага складу.

31 студзеня 2013 года Ковачыч перайшоў у міланскі «Інтэрнацыянале»[4]. Матэа ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Уэслі Снейдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» ігрок дэбютаваў у Серыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсек’еля Скелота. Пазней здолеў стаць адным з лідараў чорна-блакітных, у выніку цікавасць да Ковачыча сталі праяўляць наймацнейшыя клубы Еўропы.

18 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе паўабаронцы ў мадрыдскі «Рэал»[5].

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду лонданскаму «Чэлсі»[6]. У ліпені 2019 года перайшоў у «Чэлсі» на трывалай аснове, падпісаўшы пяцігадовы кантракт[7]. Разам з клубам у 2021 годзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

У чэрвені 2023 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Сіці»[8].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2013 года Матэа быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сербіі і Уэльса[9]. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Сербіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі.

«Дынама»:

«Рэал»:

«Чэлсі»:

«Манчэстэр Сіці»:

Харватыя: