Олівер Твіст (фільм, 2005)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Олівер ТвістM:
англ.: Oliver Twist
Жанр драматычны фільм[3][4][…], экранізацыя рамана[d] і сямейны фільм[5]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 125 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 23 верасня 2005[1] і 22 снежня 2005[2]
IMDb ID 0380599
Афіцыйны сайт

«Олівер Твіст» (англ.: Oliver Twist) — драматычны фільм 2005 года рэжысёра Рамана Паланскага, сямнаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана[en] Чарльза Дыкенса, адаптацыяй кнігі займаўся брытанскі драматург Рональд Харвуд[en]. Галоўныя ролі выканалі Барні Кларк[en], Бен Кінгслі, Джэмі Формен[en], Ліен Роў[en], Эдвард Хардуік[en], Марк Стронг[en] і іншыя[12].

Прэм’ера фільма адбылася 11 верасня 2005 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта[en].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Страціўшы маці пры нараджэнні, Олівер Твіст становіцца круглым сіратой. Ён трапляе ў работны дом, дзе пануюць жорсткія норавы, а людзі ўсіх узростаў у жудасных умовах выконваюць самую складаную працу. Як і іншыя насельнікі дому, Олівер займаецца роспускам старых канатаў на пакулле, пакуль начальства не вырашае, што ад хлапчука трэба пазбавіцца. Пасля некаторых складанасцяў яго «аддаюць з даплатай» трунару, які ставіцца да новага работніка даволі добразычліва, у адрозненні ад слуг, вельмі незадаволеных прысутнасцю хлапчука. Неўзабаве Олівер уцякае ад трунара і адпраўляецца ў Лондан, які знаходзіцца за 120 кіламетраў ад яго роднага мястэчка. Гэта становіцца толькі пачаткам яго прыгод, якія ўключаюць у сябе стасункі са злачынцамі, суд і, нарэшце, знаёмства з чалавекам, які вырашае паклапаціцца аб хлапчуку і забяспечыць яму білет у нармальнае жыццё.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Барні Кларк[en]   –   Олівер Твіст
   Бен Кінгслі   –   Фэджын
   Джэмі Формен[en]   –   Уільям Сайкс
   Ліен Роў[en]   –   Нэнсі
   Эдвард Хардуік[en]   –   містэр Браўнлоў
   Марк Стронг[en]   –   Тобі Крэкіт
   Джэрэмі Свіфт[en]   –   містэр Бамбл
   Іэн Мак-Ніс[en]   –   містэр Лімбкінс

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[13].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=olivertwist.htm
  2. http://www.kinokalender.com/film3412_oliver-twist.html Праверана 25 снежня 2017.
  3. http://www.ew.com/article/2005/09/21/oliver-twist Праверана 20 мая 2016.
  4. а б http://www.imdb.com/title/tt0380599/ Праверана 20 мая 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. а б http://www.filmaffinity.com/es/film777556.html Праверана 20 мая 2016.
  7. а б в г europeanfilmawards.eu Праверана 23 верасня 2021.
  8. а б в http://stopklatka.pl/film/oliver-twist-2005 Праверана 20 мая 2016.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.imdb.com/title/tt0380599/fullcredits Праверана 20 мая 2016.
  10. а б в г д е ё http://www.bbfc.co.uk/releases/oliver-twist-film-0 Праверана 20 мая 2016.
  11. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 19 студзеня 2020.
  12. Oliver Twist (2005) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 ліпеня 2022.
  13. Oliver Twist — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 ліпеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]