Перайсці да зместу

Прывід пяра (саўндтрэк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прывід пяра
англ.: The Ghost Writer
Саўндтрэк Аляксандра Дэспла
Дата выпуску 23.02.2010[1][2]
Працягласць 42:35[1] або 42:12[2]
Лэйбл Varèse Sarabande[en][3]
Прафесійныя рэцэнзіі

«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — саўндтрэк Аляксандра Дэспла да аднайменнага фільма 2010 года.

Саўндтрэк быў выпушчаны неўзабаве пасля прэм’еры фільма — 23 лютага 2010 года[2]. Музыка да фільма атрымала станоўчую ацэнку крытыкаў, а кампазітар Аляксандр Дэспла быў намініраваны на 13 кінематаграфічных узнагарод і ўдастоіўся 7 з іх, у тым ліку прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі»[8].

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Працягласць
1. «The Ghost Writer» 1:41
2. «Rhinehart Publishing» 0:58
3. «Travel to the Island» 2:28
4. «Lang’s Memories» 1:43
5. «Chase on the Ferry» 2:31
6. «Suspicion» 2:49
7. «Investigation» 2:07
8. «Hidden Documents» 2:09
9. «The Old Man» 1:17
10. «In the Woods» 3:40
11. «Prints» 1:45
12. «The Predecessor» 2:28
13. «Pr Paul Emmett» 5:39
14. «Bicycle Ride» 1:52
15. «Lang and the CIA» 2:21
16. «The Truth About Ruth» 4:55
17. «The Ghost Writer (Reprise)» 1:49
42:12

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Адной з асноўных складанасцяў пры стварэнні саўндтрэка да «Прывіда пяра» была адсутнасць магчымасці для кампазітара кантактаваць з рэжысёрам, так як той знаходзіўся пад арыштам[9].

Аўтарам саўндтрэка з’яўляецца французскі кампазітар Аляксандр Дэспла. Напісаны ім саўндтрэк спалучае ў сабе элементы авангарднай музыкі[en] і класічнай музыкі канца XIX стагоддзя, а таксама наследуе традыцыям кінамузыкі Жоржа Дэлеру[en] і Бернарда Хермана[1][10]. Саўндтрэк складаецца з 17 кампазіцый, якія, па вялікім рахунку, рухаюцца вакол адной цэнтральнай тэмы. Практычна ўсе трэкі падтрымліваюць атмасферу саспенсу: некаторыя ціха, як «Investigation» і «The Predecessor», іншыя больш жвава, як «Travel to the Island» і «In the Woods». Некаторыя больш працяглыя мелодыі, такія як «The Truth About Ruth» і «Pr Paul Emmett» уяўляюць сабой апавядальныя фрагменты, якія плаўна развіваюцца ад адной музычнай рэплікі да іншай[1]. Тым не менш, калі разглядаць саўндтрэк да фільма «Прывід пяра» у цэлым, то ён успрымаецца хутчэй як шэраг музычных кампазіцый, а не як адзін музычны твор, што аднак не перашкаджае гэтай музыцы цудоўна працаваць у кантэксце фільма[1].

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]

За музыку да фільма «Прывід пяра» кампазітар Аляксандр Дэспла быў намініраваны на 13 кінематаграфічных узнагарод і ўдастоіўся 7 з іх, у тым ліку прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі». Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.

Кінапрэмія / Арганізацыя Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант Вынік Спасылкі
Сусветная прэмія саўндтрэкаў 23.10.2010 Кінакампазітар года Аляксандр Дэспла Перамога [11]
Еўрапейская кінапрэмія 04.12.2010 Найлепшы еўрапейскі кампазітар Аляксандр Дэспла Перамога [12][13][14]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 12.12.2010 Найлепшая музыка Аляксандр Дэспла Перамога [15][16][17]
Таварыства кінакрытыкаў Фенікса[fr] 28.12.2010[fr] Найлепшая музыка Аляксандр Дэспла Намінацыя [18][19]
Міжнароднае таварыства аматараў кіно 17.02.2011 Найлепшая арыгінальная музыка Аляксандр Дэспла 2-е месца [20][21]
Міжнародная асацыяцыя крытыкаў кінамузыкі[en] 24.02.2011[fr] Саўндтрэк года[en] «Прывід пяра», Аляксандр Дэспла Намінацыя [22][23]
Найлепшы саўндтрэк да баявіка/прыгодаў/трылера[en] «Прывід пяра», Аляксандр Дэспла Перамога
Кінамузычная кампазіцыя года[en] «The Truth About Ruth», Аляксандр Дэспла Намінацыя
Сезар 25.02.2011 Найлепшая музыка Аляксандр Дэспла Перамога [24][25][26]
Залатая зорка французскага кіно[fr] 21.03.2011 Найлепшы кампазітар Аляксандр Дэспла Перамога [27]
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання[pt] 2011 Найлепшая арыгінальная музыка Аляксандр Дэспла Намінацыя [28]
Залаты Дэрбі[fr] 2011 Найлепшая арыгінальная музыка Аляксандр Дэспла Намінацыя [29]
Міжнародная анлайн-кінапрэмія 2011 Найлепшая арыгінальная музыка Аляксандр Дэспла Перамога [30]
  1. а б в г д е The Ghost Writer (Original Motion Picture Soundtrack) – Alexandre Desplat (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 17 лютага 2021.
  2. а б в The Ghost Writer Soundtrack (2010) (англ.). Сайт «Soundtrack.net». Праверана 17 лютага 2021.
  3. Alexandre Desplat – The Ghost Writer (Original Motion Picture Soundtrack) (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 17 лютага 2021.
  4. The Ghost Writer (англ.). Сайт «Filmtracks». Праверана 17 лютага 2021.
  5. Jonathan Broxton. THE GHOST WRITER – Alexandre Desplat (англ.). Сайт «Movie Music UK» (19 лютага 2010). Праверана 17 лютага 2021.
  6. James Southall. The Ghost Writer (англ.). Сайт «Movie Wave» (9 красавіка 2010). Праверана 17 лютага 2021.
  7. The Ghost Writer (англ.). Сайт «Rate Your Music». Праверана 25 лютага 2021.
  8. The Ghost Writer — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 лютага 2021.
  9. Pat Cerasaro. MODERN MUSIC MASTERS: Alexandre Desplat Talks TWILIGHT, HARRY POTTER, CARNAGE, Polanski & More (англ.). Сайт «BroadwayWorld» (4 снежня 2011). Праверана 25 лютага 2021.
  10. Kenneth Turan. Review: Roman Polanski’s ‘The Ghost Writer’ (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (19 лютага 2010). Праверана 10 ліпеня 2024.
  11. Alexandre Desplat wins Award for Film Composer and Best Film Score of the Year (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў» (23 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 17 лютага 2021.
  12. European Film Academy: 2010 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 17 лютага 2021.
  13. Xan Brooks. Roman Polanski film The Ghost Writer dominates European awards (англ.). Сайт «The Guardian» (5 снежня 2010). Праверана 17 лютага 2021.
  14. Nick Holdsworth. ‘Ghost Writer’ sweeps European Film Awards (англ.). Сайт «Variety» (5 снежня 2010). Праверана 17 лютага 2021.
  15. 36th Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 17 лютага 2021.
  16. Nikki Finke. 'Social Network' Wins LA Film Critics Award (англ.). Сайт «Deadline» (12 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2020. Праверана 13 мая 2022.
  17. Gregg Kilday. L.A. Film Critics Assn. Names 'Social Network' Best Picture (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (12 снежня 2010). Праверана 17 лютага 2021.
  18. Ryan Adams. Phoenix Film Critics Society Awards Nominations (англ.). Сайт «AwardsDaily» (14 снежня 2010). Праверана 17 лютага 2021.
  19. Sasha Stone. Phoenix Film Critics Go for the King’s Speech, Nolan (англ.). Сайт «AwardsDaily» (28 снежня 2010). Праверана 17 лютага 2021.
  20. Beth Stevens. 2011 ICS Award Nominees (англ.). Сайт Міжнароднага таварыства аматараў кіно (23 студзеня 2011). Праверана 17 лютага 2021.
  21. Beth Stevens. 2011 ICS Award Winners (англ.). Сайт Міжнароднага таварыства аматараў кіно (17 лютага 2011). Праверана 17 лютага 2021.
  22. IFMCA announces its 2010 nominees for scoring excellence (англ.). Сайт Міжнароднай асацыяцыі крытыкаў кінамузыкі[en] (11 лютага 2011). Праверана 17 лютага 2021.
  23. IFMCA announces its 2010 Winners for scoring excellence (англ.). Сайт Міжнароднай асацыяцыі крытыкаў кінамузыкі[en] (24 лютага 2011). Праверана 17 лютага 2021.
  24. Palmarès 2011 — 36ème Cérémonie des César (фр.)(недаступная спасылка). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2013. Праверана 17 лютага 2021.
  25. Rebecca Leffler. 'Of Gods and Men' Named Best Film at France's Cesar Awards (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (25 лютага 2011). Праверана 17 лютага 2021.
  26. Elsa Keslassy. ‘Gods and Men,’ ‘Ghost Writer’ top Cesars (англ.). Сайт «Variety» (28 лютага 2011). Праверана 17 лютага 2021.
  27. Prix et nominations : Etoiles d'Or de la Presse du Cinéma Français 2011 (фр.)(недаступная спасылка). Сайт «AlloCiné». Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 17 лютага 2021.
  28. 15th Annual Film Awards (2010) (англ.). Сайт Анлайн-асацыяцыі кіно і тэлебачання. Праверана 17 лютага 2021.
  29. 2010 GoldDerby Film Awards (англ.). Сайт прэміі «Залаты Дэрбі[fr]» (7 сакавіка 2016). Праверана 17 лютага 2021.
  30. International Online Cinema Awards (INOCA) (2011) (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 лютага 2021.