Заснавана на рэальных падзеях (фільм, 2017)
| Заснавана на рэальных падзеях | |
|---|---|
| фр.: D'après une histoire vraie | |
| | |
| Жанры | драматычны фільм, трылер[d] і гомаэратызм у кіно[d] |
| Рэжысёр | |
| На аснове | Q22248308? |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Jean Rabasse[d] |
| Кінакампанія | Lions Gate Entertainment[d] |
| Працягласць | 110 хв. |
| Бюджэт | 10 000 000 € |
| Краіны | |
| Мова | французская |
| Год | 2017 і 17 мая 2018[1][2] |
| IMDb | ID 5893264 |
«Заснавана на рэальных падзеях» (фр.: D'après une histoire vraie) — псіхалагічны трылер 2017 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаць першы поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана французскай пісьменніцы Дэльфін дэ Віган, адаптацыяй кнігі займаліся Аліўе Асаяс і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Ева Грын і Эманюэль Сенье.
Прэм’ера фільма адбылася 27 мая 2017 года ў межах пазаконкурснай праграмы 70-га Канскага кінафестывалю.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменніца Дэльфін дэ Віган (Эманюэль Сенье) выдала раман пра сваю маці, які стаў бестселерам. Аднак папулярнасць гняце яе — залішняя ўвага фанатаў, лісты нядобразычліўцаў, якія сцвярджаюць, што яна здрадзіла памяць маці, і творчы крызіс заганяюць жанчыну ў дэпрэсію. І раптам у яе жыцці з’яўляецца загадкавая Эль (Ева Грын), моцная, прыгожая, таямнічая жанчына, якая мяняе жыццё Дэльфін. Эль, здаецца, разумее Дэльфін, як ніхто, клапоціцца пра яе і прыносіць ажыўленне ў шэрыя будні. Але паступова пісьменніца пачынае падазраваць, што Эль з’явілася нездарма і, магчыма, уяўляе небяспеку для яе жыцця ці розуму.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]| Ева Грын | – Эль |
| Эманюэль Сенье | – Дэльфін дэ Віган |
| Венсан Перэс | – Франсуа |
| Дамінік Пінон | – Раймон |
| Каміль Шаму | – Арыяна |
| Брыжыт Раюан | – дакументаліст |
| Жазэ Даян | – Карына |
| Наэмі Львоўскі | – інспектар |
| Дам’ен Банар | – бум-аператар |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 лютага 2018.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Заснавана на рэальных падзеях на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2017 года
- Фільмы Рамана Паланскага
- Фільмы-драмы 2017 года
- Фільмы-трылеры 2017 года
- Фільмы Францыі 2017 года
- Фільмы Польшчы 2017 года
- Фільмы Бельгіі 2017 года
- Фільмы-драмы Францыі
- Фільмы-драмы Польшчы
- Фільмы-драмы Бельгіі
- Фільмы-трылеры Францыі
- Фільмы-трылеры Польшчы
- Фільмы-трылеры Бельгіі
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы пра Парыж
- Фільмы пра пісьменнікаў
- Экранізацыі раманаў
- Фільмы па сцэнарыях Аліўе Асаяса
- Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла