Она Пляйрыце-Пуйдзене
Она Пляйрыце-Пуйдзене | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Vaidelutė |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1936 (53 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Казіс Пуйда[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Она Пляйрыце-Пуйдзене (літ.: Ona Pleirytė-Puidienė, псеўданім Vaidelutė; 30 жніўня 1882, Елгава, Латвія, Расійская імперыя ― 23 студзеня 1936, Каўнас, Літва) ― літоўская пісьменніца, педагог, грамадская дзяячка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучалася ў пачатковай нямецкай школе, пазней навучалася ў нямецкай гімназіі ў Елгаве. Пад уплывам капелана і пісьменніка Юліёнаса Ліндэ-Добіласа, далучыўся да распаўсюджвання літоўскай прэсы[1].
У 1903 годзе была запрошана ўзначаліць падпольную школу ў Плунгянах, якую заснавала княгіня Марыя Агінская. Афіцыйна школа называлася школай рамёстваў, але яна павінна была рыхтаваць настаўнікаў для забароненых на той час літоўскіх школ Праца недасведчаных настаўнікаў была цяжкай, школа зачынілася ў 1904 годзе. У кастрычніку 1904 года Ону Пляйрыце адправілі на навучанне на вышэйшыя педагагічныя курсы ў Інгенболь, Швейцарыю ў пансіянат Св. Крыжа[1].
У Цюрыху пазнаёмілася з Ёнасам Білюнасам, які заклікаў яе пісаць. У 1905 годзе ўвесну вярнулася ў Елгаву, пазней жыла ў Рызе і Латгаліі, а ўвосень атрымала запрашэнне на працу ў газету «Vilniaus žinios» і была адзіным пастаянным супрацоўнікам штодзённіка[2].
У 1905 годзе стала адной з арганізатараў літоўскага саюза настаўнікаў, стала сакратаркай арганізацыі[2].
Актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Вялікага Віленскага сойма. Была блізка да асяроддзя Мікалоюса Чурлёніса. У 1906 годзе дапамагала Літоўскаму мастацкаму таварыству арганізаваць Першую літоўскую мастацкую выставу[2].
У 1906 годзе пабралася шлюбам з пісьменнікам Казісам Пуйдам, паехала з ім у Шаўлі, дзе ў 1907—1913 гг. працавала ў друку, удзельнічала ў тэатральнай працы таварыства «Varpas». У 1907 годзе ўдзельнічала ў І-м з'ездзе літоўскіх жанчын у Коўне, сакратарка яго прэзідыума, адна з ініцыятарак і заснавальніц Саюза літоўскіх жанчын[3].
Прадстаўляла Саюз настаўнікаў Літвы на арганізаваным у Пецярбургу з'ездзе Усерасійскай адукацыйнай лігі, адзіная жанчына, якая выступіла з прамовай і ўзняла тэму русіфікацыі адукацыі ў Літве[1].
Падчас Першай сусветнай вайны жыла ў Чалябінску (Расія), працавала прадстаўніцай Літоўскага цэнтральнага камітэта па справах выгнання. У 1920 годзе вярнулася ў Коўну[1].
У Оны Пляйрыце і Казіса Пуйды было трое дзяцей: Мімоза (памерла ў Ізраілі), Альгірдас і Сігурдас (абодва расстраляныя немцамі)[1].
Памерла ў 1936 годзе, пахаваная ў Каўнасе на Пятрашунскіх могілках[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісала навелістычныя імпрэсіяністычныя кампазіцыі, вершы ў прозе, у якіх фіксавала ўражанні, выкліканыя свабодай і палітычным хваляваннем жанчыны, адзначаныя тугой, меланхоліяй, рамантычным нігілізмам, сумам і сентыментальнасцю[5].
О. Пляйрыце-Пуйдзене з'яўляецца таксама аўтарка рамана «Tėviškė» (Радзіма). Гэта раман-хроніка пра дзейнасць газеты «Aušra» (Світанак), пра дзейнасць тагачаснай літоўскай інтэлігенцыі, культурнае жыццё Вільні канца XIX стагоддзя і пра змаганне літоўцаў за права на мову, друк і незалежнасць[5].
Супрацоўнічала з шматлікімі выданнямі: «Vilniaus žinios», «Lietuvos Žinios», «Vaivorykštė», «Krašto balsas», «Skaitymai», «Gairės», «Krivulė». Пакінула каштоўныя ўспаміны, дзённік, які друкаваўся ў 1938—1939 гг. у «Lietuvos žinios», «Naujoji Romuva».
Шмат працавала на фемінісцкай ніве: выступала за пашырэнне жаночых правоў, у тым ліку змагалася за жаночае выбарчае права[1].
Таксама перакладала з рускай мовы[5].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Gyvenimo akordai, poetinė proza, Kaunas, 1921,
- Kada rauda siela, poetinė proza, Kaunas: Vaiva, 1922,
- Audroms siaučiant, proza, Kaunas, 1931,
- Tėviškė, romanas, 1-2 d., Kaunas, 1925, 1936.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Vaidilutė. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XI t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.XI: Šternbergo-Vaisius, 622 psl.
- ↑ а б в Vytautas Kubilius. Dviese literatūros sūpuoklėse: Kazys Puida ir Vaidilutė. Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2003.
- ↑ Lietuvos albumas. Janina Markevičaitė, Liudas Gira, Adomas Kliučinskis — Kaunas / Otto Elsner, Berlin, 1921 m. p. 371.
- ↑ «Objekto Nr. 36641 išsamus aprašymas». Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras, https://kvr.kpd.lt/#/static-heritage-detail/76510dfc-0a53-4a8b-81f0-fb593de71aa4 Архівавана 10 красавіка 2010.
- ↑ а б в Ona Pleirytė-Vaidilutė, Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/ona-pleiryte-vaidilute/