Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне»
Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | беларусам-прыхільнікам БЦР |
Падставы ўзнагароджання | ўдзел у збройным змаганні за дзяржаўную незалежнасць Беларускай Рэспублікі |
Дата заснавання | 10 кастрычніка 1976 года |
Статус | не ўручаецца |
Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» — узнагарода, зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславым Астроўскім для колішніх змагароў за волю Беларусі. Медаль быў зацверджаны да 30-годдзя знаходжання БЦР у ЗША.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10—14 кастрычніка) 1976 года Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй смерці) зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Трэцяй з іх, паводле парадку пераліку, быў Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне».
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганаравання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі медалямі выдаваліся дыпломы. Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» прызначаўся для «ўдзельнікаў збройнага змаганьня за дзяржаўную незалежнасьць Беларускай Рэспублікі».
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль меў жоўтую стужку, у цэнтры круглага знаку змяшчаўся шчыт з выявай шасціканцовага крыжа і англамоўным надпісам «B.V. in exile» (B.V. — Byelorussian Veterans, беларускія ветэраны), а па канцы — дзве лаўравыя галінкі і тры зоркі ўверсе. На адваротным баку надпіс у 5 радкоў: «Беларускія вэтэраны на чужыне БЦР». Вырабляўся медаль з бронзы.
Цікавінкі[правіць | правіць зыходнік]
- Паасобнік Медаля «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.