Медаль да 60-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР
Медаль да 60-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Тып | медаль |
Дата заснавання | 1978 год |
Статус | не ўручаецца |
Медаль да 60-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР — медаль, прысвечаны шасцідзясятай гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка. Медаль быў выраблены ў ЗША ў 1978 годзе. Захоўваецца ў калекцыі БІНіМа.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
На аверсе ў цэнтры змешчаныя выява Пагоні і надпіс «БНР» над дзвюма галінкамі (дубовай і лаўравай), а па канце напіс «1978 — 60-ыя ўгодкі абвешчаньня». На адваротным боку надпіс «25 сакавіка 1918 Менск».