Павел Сапега (ваявода новагародскі)
Павел Іванавіч Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Гарнастай | ||||||
Пераемнік | Мікалай Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Нарбут | ||||||
Пераемнік | Васіль Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1490 | ||||||
Смерць | 1579 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Іван Сапега | ||||||
Маці | НН[d][2][1] | ||||||
Жонка |
Алена Гальшанская Аляксандра Хадкевіч |
||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Аляксандр, Мікалай, Багдан, Багдана, Марына ад 2-га шлюбу: Андрэй, Васіліса, Раіна, Марына |
||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква, кальвінізм і праваслаўе | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Іванавіч Сапега (каля 1490 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дзяржаўца браслаўскі (1517—1547), маршалак гаспадарскі (1519—1557), ваявода падляшскі (1556—1558) і новагародскі з 1558.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і яго першай жонкі. Меў братоў Міхаіла і Фёдара. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.
Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534—1535 гадах, Інфлянцкай вайне (1558—1582) у 1561 годзе.
Браў удзел у васьмі соймах на працягу 1559—1568 гадоў. Быў праціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцця — кальвінізм.
Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, з якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, з якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Пахавалі Паўла Сапегу ў царкве Св. Троіцы ў Вільні.
Зноскі
- ↑ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: 1385—1795. — Krakow, 1885.
- Zychlinski T. Zlota ksiega szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznan, 1879—1908.
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 547. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Сапегаў Архівавана 21 верасня 2013.
- Памерлі ў 1579 годзе
- Пахаваныя ў Троіцкай царкве (Вільнюс)
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Сапегі
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы новагародскія
- Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае)
- Маршалкі гаспадарскія
- Старосты браслаўскія
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў