Павел Алегавіч Лойка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Алегавіч Лойка
Дата нараджэння 12 ліпеня 1958(1958-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2010(2010-10-22) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Іванавіч Мялешка

Павел Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1]) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1984). Сын пісьменніка Алега Лойкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын беларускага філолага і пісьменніка Алега Лойкі. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1980[2]). З 1983 года супрацоўнік, у 1990—2000 гадах — загадчык аддзела гісторыі Беларусі XIIIXVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Адначасова ў 1994—2006 гадах загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. У 2006—2010 гадах дацэнт кафедры. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Даследаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст., аграрную гісторыю Беларусі XVIXVIII стст.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1982 года ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.

  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам).
  • Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991.
  • І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам).
  • Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы ХVI — першай трэці ХVII ст. Мінск: БДУ, 2002.

Зноскі

  1. Памёр гісторык Павел Лойка // «Наша Ніва», 22 кастрычніка 2010.
  2. Лойка Павел Алегавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. — С. 217.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]