Перайсці да зместу

Красноўка (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Красноўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
2220400
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230857066
Красноўка (Беларусь)
Красноўка
Красноўка
Красноўка (Мінская вобласць)
Красноўка
Красноўка

Красно́ўка[1] (трансліт.: Krasnoŭka, руск.: Красновка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Вядома з канца 19 ст., уваходзіла ў склад Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1908 годзе ў вёсцы 14 двароў, 115 жыхароў. Паводле Усесаюзнага перапісу 1926 года — 42 двары, 257 жыхароў.

Стэнд памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў Красноўцы (2023).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з прычыны размяшчэння вёскі непасрэдна каля чыгункі Мінск — Орша, яна знаходзілася ў зоне частых партызанскіх аперацый.[2] Многія жыхары вёскі пацярпелі за супрацоўніцтва з партызанамі, агулам за час акупацыі з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года акупанты загубілі 25 жыхароў вёскі. У 2022 годзе жыхары вёскі ўсталявалі памятны стэнд удзельнікам вайны.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жунин С. Г. От Днепра до Буга. — Мн., 1974. — 254 с.