Павел Юр’евіч Грачышка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Грачышка
Поўнае імя Павел Юр’евіч Грачышка
Нарадзіўся 23 сакавіка 1989(1989-03-23)[1] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 32 (2)
2007—2010 Чэхія Банік (Мост) 27 (0)
2010—2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 27 (5)
2011—2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 66 (10)
2014 Беларусь Гомель 0 (0)
2014   Беларусь Славія (Мазыр) 26 (2)
2015 Беларусь Славія (Мазыр) 23 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (0)
2017—2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 54 (2)
2019—2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 58 (8)
2022— Беларусь Слуцк
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 студзеня 2022.

Павел Грачышка (нар. 23 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». Ужо ва ўзросце 17 гадоў замацаваўся ў асноўным складзе клуба. У 2007 годзе з’ехаў у Чэхію, дзе на працягу трох гадоў выступаў за «Мост». Пасля вяртання зноў стаў выступаць за «Зорку-БДУ», ужо ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Артурам Слабашэвічам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе.

У сезоне 2013 выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, быў адным з лідараў каманды. Па заканчэнні сезона, у снежні 2013 года, падпісаў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў складзе гомельскага клуба, і ў лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант узначаліў Пунтус. У «Славіі» трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона 2014 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, разарваў кантракт з «Гомелем»[5]. Са студзеня 2015 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[6] і ў выніку распачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну», з якой у сакавіку падпісаў пагадненне[7]. У першай палове сезона не быў іграком асновы, згуляў у некалькіх матчах. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе і стаў асноўным цэнтральным абаронцам, але канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск.

У маі 2017 года далучыўся да мінскага «Энергетыка-БДУ». На наступны год у якасці аднаго з лідараў дапамог камандзе праз 13 гадоў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачынаў асноўным абаронцам сталічнага клуба, пазней стаў часам выхадзіць на замену.

У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў іграком мінскага НФК[9], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з НФК на сезон 2020[10], у новым сезоне стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Крумкачы», заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2020 года стала вядома, што Грачышка застанецца ў камандзе на наступны сезон[11]. У 2021 годзе быў адным з лідараў «Крумкачоў».

У студзені 2022 года перайшоў у «Слуцк»[12].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Зорка-БДУ Беларусь 7 1
2006 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 24 1
2007 (1) Д2 Зорка-БДУ Беларусь 8 1
2007/08 Д1 СІАД Чэхія 2 0
2008/09 Д2 Банік Чэхія 14 0
2009/10 Д2 Банік Чэхія 11 0
2010 (2) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 12 3
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 15 2
2011 (2) Д3 Смалявічы Беларусь 13 4
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Беларусь 30 1
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 23 5
2014 Д2 Славія Беларусь 26 2
2015 Д1 Славія Беларусь 23 0
2016 Д1 Белшына Беларусь 14 0
2017 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 18 1
2018 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 25 1
2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 11 0
2019 (2) Д2 НФК Беларусь 12 1
2020 Д2 Крумкачы Беларусь 21 2
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 25 5

Зноскі