Павел Когаўт
| Павел Когаўт | |
|---|---|
| чэшск.: Pavel Kohout | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Pavel Kohout |
| Дата нараджэння | 20 ліпеня 1928[1][2][…] (98 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Alena Vránová[d], Anna Kohoutová[d] і Jelena Mašínová[d] |
| Дзеці | Ondřej Kohout[d], Kateřina Kohoutová[d] і Tereza Boučková[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці |
пісьменнік драматург паэт |
| Гады творчасці | 1952 - цяперашні час |
| Кірунак |
сацрэалізм (1950-я гады) п'еса абсурду палітычны раман |
| Жанр | тэатр і epistolary fiction[d] |
| Мова твораў | чэшская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды |
Artis Bohemiae Amicis[d] (7 лістапада 2004) Gratias Agit[d] (2008) The Glass of Reason[d] (1997) Q18288031? (2014) |
| Подпіс |
|
| pavel-kohout.com/… (ням.) pavel-kohout.com/… (чэшск.) pavel-kohout.com/… (англ.) |
|
Па́вел Ко́гаўт (чэшск.: Pavel Kohout; 20 ліпеня 1928, Прага) — чэшскі пісьменнік, драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Аўстрыі (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у 1949—1950 гадах культурным аташэ ў Маскве, галоўны рэдактарам гумарыстычнага часопіса «Dikobraz» («Дзікабраз»). Друкуецца з 1950 года. Удзельнік дысідэнцкага руху 1960—1970-х г. З 1979 года ў Аўстрыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборнікаў палітычных і лірычных вершаў «Вершы і песні» (1952), «Час кахання і барацьбы» (1954). Крытычны пафас характэрны для п'есы «Такое каханне» (1957; паст. Гродзенскім абласным драматычным тэатрам і Беларускім тэатрам імя Я. Коласа ў 1958, Магілёўскім абласным драматычным тэатрам у 1962), сатырычнага рамана «Катыня» (1978), аўтабіяграфічных раманаў «З дзённіка контррэвалюцыянера» (1969), «Дзе закапаны сабака» (1987); маральная праблематыка ў п'есах «Добрая песня» (1952), «Жнівень, жнівень, жнівень» (1968). Аўтар п'ес «Марыя ў змаганні з анёламі» (1981), «Ecce Constantia» (паст. 1990), рамана «Канец вялікіх канікулаў» (1990), сатырычных апавяданняў, артыкулаў пра літаратуру і тэатр.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову паасобныя вершы Когаўта пераклаў М. Калачынскі.
Зноскі
- ↑ Pavel Kohout // Pavel Kohout — 2000. Праверана 18 ліпеня 2023.
- ↑ Pavel Kohut // Pavel Kohut (sic) — 2005. Праверана 18 ліпеня 2023.
- ↑ AUT - Úplné zobrazení záznamu Праверана 18 ліпеня 2023.
- ↑ Pavel Kohout // Pavel Kohout Праверана 18 ліпеня 2023.
- 1 2 Memory of Nations — 2008. Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ COURAGE Knowledge Graph
- ↑ Deník N — Praha: N media, 2022. — ISSN 2571-1717 Праверана 8 ліпеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Когаўт