Павел Уладзіміравіч Несцяровіч
Павел Уладзіміравіч Несцяровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1913 |
Месца нараджэння | вёска Енцы |
Дата смерці | 7 верасня 1974 (61 год) |
Месца смерці | Гомель |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне | старшына |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Павел Уладзіміравіч Несцяровіч (8 ліпеня 1913, вёска Енцы — 7 верасня 1974, Гомель) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]П. У. Несцяровіч нарадзіўся ў вёсцы Енцы (зараз у Кармянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Працаваў на прыіску (у сучасным Зейскім раёне Амурскай вобласці Расіі)[1]. У Чырвонай Арміі з 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў на франтах Вялікай Айчыннай вайны з лістапада[1] 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, баёў ва Усходняй Прусіі, за вызваленне Беларусі, Польшчы. Сапёр 4-га асобнага сапёрнага батальёна (193-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) П. У. Несцяровіч вызначыўся 15 кастрычніка 1943 г. пры фарсіраванні ракі Дняпро ў раёне горада Лоеў.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе П. У. Несцяровіч вярнуўся на радзіму. Са студзеня 1947 г. працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў. Жыў у Гомелі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- ордэн Леніна
- медаль «За баявыя заслугі»[2]
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2]
- знак «Выдатнік міліцыі»[3]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар П. У. Несцяровіча названая вуліца ў вёсцы Енцы[2].
- Мемарыяльная дошка на будынку УУС Гомельскага аблвыканкама ў Гомелі[2].
- Імя героя ўвекавечана на Алеі Славы ў цэнтральным скверы гарадскога пасёлка Карма[2].
Зноскі
- ↑ а б Павел Уладзіміравіч Несцяровіч на сайце «Героі краіны»
- ↑ а б в г д Павел Нестерович — Герой Советского Союза / Сайт ДУА «Ворнаўская сярэдняя школа» Архівавана 1 верасня 2021.
- ↑ Михаил ДЕДОВЕЦ В Книге почёта. И герой, и отличник // Газета «На страже», 2012 г.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 299.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Уладзіміравіч Несцяровіч на сайце «Героі краіны»
- Павел Нестерович — Герой Советского Союза Архівавана 1 верасня 2021. / Сайт ДУА «Ворнаўская сярэдняя школа»
- Михаил ДЕДОВЕЦ В Книге почёта. И герой, и отличник // Газета «На страже», 2012 г.(недаступная спасылка) (руск.)
- Октябрь 1943-го: широким фронтом // Советская Белоруссия № 190 (24327). Среда, 9 октября 2013 года. (руск.)
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Памерлі 7 верасня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Памерлі ў Гомелі
- Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
- Інжынерныя войскі
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі Курскай бітвы