Падсямёнаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак
Падсямёнаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
33
Насельніцтва
53 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Падсямёнаўка на карце Беларусі ±
Падсямёнаўка (Беларусь)
Падсямёнаўка
Падсямёнаўка (Гомельская вобласць)
Падсямёнаўка

Падсямёнаўка[1] (трансліт.: Padsiamionaŭka, руск.: Подсемёновка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 21 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай амаль прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі пераважна з вёскі Сямёнаўка (цяпер вёска Калініна). У 1926 годзе ў Асобінскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — паселак Камунар).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 33 гаспадаркі, 53 жыхара.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1925 год — 24 двары.
  • 1959 год — 198 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 33 гаспадаркі, 53 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]