Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)
Камунараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камунар |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2009) | 2 716 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт | |
Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Камунар.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Блюдніцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Блюдніца. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Асобінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лапіцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Камунар, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі. У 2007 годзе Камунараўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[2].
Склад[правіць | правіць зыходнік]
У склад Камунараўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1967 года — пасёлак Высокі, да 1968 года — пасёлак Папаратны, да 1976 года — пасёлак Чыстая Лужа, да 1987 года — пасёлак Беразіна.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2716 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.