Калініна (Узоўскі сельсавет)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Калініна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Сямёнаўка
Колькасць двароў
284
Насельніцтва
704 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
Калініна на карце Беларусі ±
Калініна (Узоўскі сельсавет) (Беларусь)
Калініна (Узоўскі сельсавет)
Калініна (Узоўскі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Калініна (Узоўскі сельсавет)

Калініна (да 1984 года Сямёнаўка) — вёска ва Узоўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 27 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 14 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Белічанка (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Шаша Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі шашы), да якой на захадзе далучаецца выгнутая вуліца з завулкам. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1848 годзе. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні памешчыка Сенажэцкага. З 1876 года працавала крупарушка. У 1883 годзе знаходзіліся карчма, хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 2 крамы, 3 вятракі, крупарушка, гамарня, карчма. У 1909 годзе — 2361 дзесяціна зямлі, школа, вінная крама, млын, у Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Побач была аднайменная сядзіба.

У 1926 годзе працавалі крама, паштовае аддзяленне, школа. З 8 снежня 1926 года цэнтр Калінінскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1941 года разам з часткамі Чырвонай Арміі каля вёскі трымалі абарону гомельскія апалчэнцы. З лістапада 1941 года да чэрвеня 1942 года дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнікі І. Ф. Канцавы і Л. М. Кавальскі). У верасні 1943 года акупанты спалілі 35 двароў. У баях за вёску ў лістападзе 1943 года загінулі 6 савецкіх салдатаў і 3 партызана (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах загінулі 76 жыхароў вёскі.

У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Праўда» (цэнтр — вёска Уза). Змесцаваны аддзяленне сувязі, базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

У склад Калінінскага сельсавета ўваходзілі да 1973 года пасёлак Новы, да 1990 года вёска Рассветная і пасёлак Гудок (не існуюць).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 284 гаспадаркі, 704 жыхара.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 35 двароў, 227 жыхароў.
  • 1883 год — 110 двароў, 1180 жыхароў.
  • 1897 год — 165 двароў, 1342 жыхара (паводле перапісу).
  • 1909 год — 202 двары, 1433 жыхара.
  • 1925 год — 267 двароў.
  • 1959 год — 1154 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 284 гаспадаркі, 704 жыхара.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.