Шматгадоваятравяністая расліна (30—100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4—5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцікаў два. Плод — прамастойная струкападобная каробачка (20-50 мм даўжынёй, 2—3 мм шырынёй). Ядавіты.
Пашыраны ва ўмераным поясе Еўропы і Заходняй Азіі, як заносная расліна — на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі трапляецца на сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках.