Палеская літаратура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Палеская літаратура — галіна ў літаратуры, створаная на палескіх гаворках. У нейкіх выпадках можа з'яўляцца часткай беларускай ці ўкраінскай літаратур.

Пісьмо[правіць | правіць зыходнік]

Буквар[правіць | правіць зыходнік]

Каб пачаць фарміраванне палескай адзінай мовы і самасьвядомасці, пачынаюць выходзіць падручнікі, буквары палескай мовы. Так сама кнігі аб палескіх гаворках, слоўнікі. На той час, у асноўным большасць насельніцтва Палесся называла сябе "тутэйшымі", "палешукамі" альбо "беларусамі" ці "ўкраінцамі". Палескімі лічыліся гаворкі, таму менавіта сваю адзіную мову вырашылі назваць "русінскай", аб гэтым сведчаць назвы слоўнікаў.

  • «Elementarz w nareczu Poleszukow» у Пінску ў 1906 годзе
  • «Rusinski lemantar» у Пінску ў 1907 годзе
  • «Rusinsky łementar. Русінски лементар. Napysau Staryj Hospodar» у 1907 годзе

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным карысталіся кірыліцай, але лацінскі правапіс не быў забыты. Таму нейкія выдавецтвы працавалі адразу на абодзьвух варыянтах пісьменнасці.

Кірылічны правапіс быў больш падобны да ўкраінскага.

" Етий лемен­тар писан двоякими знаками, то єст литерами; на етой сторони литери латински, а на тамтой російски. Латинскими литерами пишуть всі народи на світи: французи, англики, поляки, німци, американци і інши – російскими только росіяни, то єсть москалі, і булгари. Хто знає латински литери, тому легче і заграничніоі мови научитиса. Так ви брати Полешуки вибирайте сами яки литери вам ліпш сподобаютса і тими учитесь читати і писати. Помагай Боже![1] "

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

XVI і XVII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Палеская літаратура бярэ свой пачатак з XVI — XVII стогоддзяў. Першымі аўтарамі палескіх твораў з'яўляюцца Франц Савіч і Мікалай Янчук. Абодва пісалі вершы і паэмы. Вядома, што Францам Савічам былі напісаныя такія вершы як "Памятнік"[2] і "Там блізка Пінска" (які захаваўся)[3].

XVIII — пачатак XX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У 1866 годзе публікуецца п’еса вядома беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта", якая ўпершыню была напісана на пінчуцкай гаворцы.[4]

У 1901 годзе асобныя палескія словы і фразы выкарыстоўвае ў сваім аповедзе «Срэбны воўк» Аляксандр Купрын. У 1906 і 1907 гадах выдаліся першыя слоўнікі, падручнікі.

Другая палова XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У ваенны пэрыяд палескія творы афіцыйна не друкуюцца. Але знойдзены вершы звычайнага народа. Напрыклад, былі знойдзены і апублікаваны ў сетку вершы Аляксандры Дзягель "Пахаронка" (1945) і "Разлука" (1951).

Новаятвяская літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У 1980-1990 гадах пачынаецца рух палескай самасвядомасці, ці інакш кажучы "Адраджэнне ятвягаў". Ствараецца заходнепалеская літаратурная мова. На ёй Мікола Шэляговіч са згуртаваннем "Полісьсе" (Палессе), а потым "Етвызь" (Ятвезь) піша вершы і выдае газету "Збудінне".

Нашыя часы[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 выходзіць слоўнік лабарскай гаворкі — слоўнік старых, амаль не выкарыстаючых палескіх слоў.[5]

Зноскі

  1. Rusinsky łementar = Русінски лементар / Napysau Staryj Hospodar. – Warszawa: Druk. i lit. Jana Cotty, 1907. – 43 с. – Шифр хранения БАН XXV / б 1017
  2. Pamікtnik… // Heleniusz E. Wspomnienia lat minionych. — T. 2. — Krakyw, 1876.
  3. Tam blizko Pinska // Pawіоwicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. — 3 wyd. — Lwyw, 1895.
  4. “Арыгінал “Пінскай шляхты” на “пінчуцкай гаворцы”
  5. Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.