Зузанполь (Пухавіцкі раён)
Вёска
Зузанполь (Паляны)
|
Зузанпо́ль (трансліт.: Zuzanpoĺ), або Сузанпо́ль, таксама Двор Ла́пы, або Паля́ны — колішні маёнтак у Ігуменскім павеце, пазней пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIX стагоддзя гэтыя землі належалі да маёнтка Узляны Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1840 годзе Катарына Стрэнкоўская, удава Ежы Стрэнкоўскага, падзяліла Узляны паміж сваімі дочкамі — Зузанай, жонкай Яна Лапы, і Юліяй, жонкай Багуслава Копеця герба «Любіч»[1] . Лапа на зусім пустым месцы збудаваў прыстойны фальварак і назваў яго ў гонар жонкі Зузанполь. Жывучы тут, Ян Лапа доўгі час сеяў лес і заклаў вялікі пладовы і паркавы сад пры даволі вялікай рэзідэнцыі[2].
Пасля 1861 года Зузанполь у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, каталіцкая парафія Каралішчавічы. Па смерці бацькоў Зузанполь перайшоў да іх сына, Мікалая Лапы, які быў у шлюбе з Ёдкавай. Мікалай змарнаваў маёнтак, па яго смерці ён пераходзіць у розныя рукі і ў рэшце праз даўгі становіцца ўласнасцю ўрадніка Трафімава[2]. У 1889 годзе маёнтак Сузанполь уласнасці праваслаўнага ганаровага грамадзяніна Міхаіла Паўлавіча Трафімава, было 200 дзесяцін зямлі[3]. Паводле краязнаўцы Аляксандра Ельскага, у канцы XIX стагоддзя фальварак здаваўся у арэнду і прыйшоў у моцны заняпад[2].
Паводле перапісу 1908 года населены пункт запісаны як Сузамполь-Паляны[4]. У 1913 годзе маёнткам Сузанполь валодала Аляксандра Сіцінская, было 482 дзесяціны зямлі[5]. Паводле перапісу 1917 года маёнтак Паляны[6].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак быў нацыяналізаваны, створаны пасёлак Паляны.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1968 годзе пасёлак Паляны быў далучаны да вёскі Залессе[7]. На сёння ніякіх пабудоў не захавалася.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ SgKP 1892, s. 869.
- ↑ а б в SgKP 1895, s. 678.
- ↑ Памяць 2003, с. 97.
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 196.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 103.
- ↑ а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 104.
- ↑ Памяць 2003, с. 25.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.
- Jelski A. Zuzanpol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 678.
- Jelski A. Uźlany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 868.