Ярэмічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Ярэмічы
Jaremičy. Ярэмічы (1941).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Аўтамабільны код
4
Ярэмічы на карце Беларусі ±
Ярэмічы (Беларусь)
Ярэмічы
Ярэмічы (Гродзенская вобласць)
Ярэмічы

Ярэ́мічы[1] (трансліт.: Jaremičy, руск.: Еремичи) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Ярэміцкага сельсавета. Насельніцтва 318 чал. (2000).

Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква, фота пач. XX ст.

Упершыню Ярэмічы згадваецца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградскім павеце. У XVII ст. тут дзейнічала рачная прыстань на Нёмане.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў і лічыла 81 дым. Паводле вынікаў перапісу (1897), у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходская школа, 2-класнае народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 6 крамаў, карчма. На 1908 — 172 двары. У 1912 тут дзейнічала крэдытнае таварыства.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградскага павета. З 1926 — у Турэцкай гміне Стаўбцоўскага павета.

У 1939 Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Мірскага, з 17 снежня 1956 Карэліцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 12 кастрычніка 1940 тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 — 125 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя паселішчы (4—2-е тысячагоддзе да н.э.).

  • Капліца (другой пал. XIX ст.)
  • Царква Ушэсця Гасподняга (1867)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінагога

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]