Паўднёвая Асеція

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэспубліка Паўднёвая Асеція)
Рэспубліка Паўднёвая Асеція
ас.: Республикæ Хуссар Ирыстон
руск.: Республика Южная Осетия
Герб Паўднёвай Асеціі
Сцяг Паўднёвай Асеціі Герб Паўднёвай Асеціі
Гімн: «Уарзон Ирыстон!»
Заснавана 20 верасня 1990[1]
Афіцыйныя мовы асецінская і руская[2]
Сталіца Цхінвал[3]
Найбуйнейшыя гарады Цхінвал, Квайса
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка[4]
Прэзідэнт
Старшыня парламента
Прэм'ер-міністр
Алан Гаглоеў
Алан Албараў[5]
Канстанцін Джусоеў
Плошча
• Усяго
167-я ў свеце
3885 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
Шчыльнасць

53 438 чал.
13,73 чал./км²
Этнахаронім паўднёвы асецін, паўднёвая асецінка, паўднёвыя асеціны
Валюта расійскі рубель
Тэлефонны код +7 9971,
+7 9976,
+7 99744,
+7 995344[6]
Часавыя паясы UTC+4[7]

Рэспубліка Паўднёвая Асеція, РПА (асец. Республикæ Хуссар Ирыстон, руск.: Республика Южная Осетия) — часткова прызнаная дзяржава, утвораная на тэрыторыі Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці Грузінскай ССР.

Мяжуе ўласна з самой Грузіяй і на поўначы з Расіяй, выхаду да мора не мае.

Сталіца — Цхінвал (грузінская назва — Цхінвалі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія гады існавання СССР абвастрыліся адносіны паміж цэнтральнай грузінскай уладай і асецінскім насельніцтвам Паўднёвай Асеціі. Адносіны паміж рэспублікай і яе аўтаноміяй напальваліся ўсё мацней і 5 студзеня 1991 года пачалася Паўднёваасецінская вайна. На працягу ўсяго 1991 года працягваліся перыядычныя ўзброеныя сутыкненні.

21 снежня 1991 года, у дзень падпісання Алма-Ацінскай дэкларацыі, якая пацвярджала Белавежскія пагадненні пра скасаванне СССР і ўтварэнне СНД, Вярхоўны савет Паўднёвай Асеціі прыняў уласную Дэкларацыю пра незалежнасць[8].

У пачатку 1992 года баі сталі сціхаць, чаму спрыяла палітычная нестабільнасць у самой Грузіі, дзе быў скінуты прэзідэнт Гамсахурдыя і пачалася грамадзянская вайна.

24 чэрвеня 1992 года Ельцын і Шэварнадзэ пры ўдзеле прадстаўнікоў Паўночнай Асеціі і Паўднёвай Асеціі падпісалі Сочынскае пагадненне пра спыненне агню.

14 ліпеня 1992 года ў Паўднёвай Асеціі пачалі дзейнічаць сумесныя міратворчыя сілы ў складзе расійскага, грузінскага і асецінскага батальёнаў. З таго часу Паўднёвая Асеція — фактычна незалежнае дзяржаўнае ўтварэнне, са сваёй канстытуцыяй (прынята 2 лістапада 1993 года) і сімволікай — сцягам, гербам, гімнам.

Грузінскія ўлады працягвалі разглядаць тэрыторыю як сваю адміністрацыйную адзінку пад назвай «Цхінвальскі рэгіён», але актыўных крокаў па ўсталяванні кантролю над ёй не рабілі. Акрамя таго да жніўня 2008 года Грузія кантралявала значную частку Паўднёвай Асеціі — Ленінгорскі раён і сёлы з пераважна грузінскім насельніцтвам у іншых раёнах.

У выніку расійска-грузінскай вайны 2008 года ўстаноўлены поўны кантроль РПА над тэрыторыяй у адміністрацыйных межах былой Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці[9].

Пасля вайны ў жніўні 2008 года незалежнасць Паўднёвай Асеціі прызналі Расія, Нікарагуа, Венесуэла, Науру, Тувалу і Сірыя[10].

Фізіка-геаграфічны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць 3 вышынныя паясы — перадгорны (да 1000 м) сярэднягорны (1000—2000 м) і высакагорны (вышэй 2000 м). Вялікую частку тэрыторыі займаюць горы — адгор’і Галоўнага Каўказскага хрыбта. Вышэйшая кропка — гара Халаца (3941 м). 89,3 % тэрыторыі размешчаныя на вышыні больш за 1000 м над у.м. Па тэрыторыі працягваюцца Рачынскі, Ліхскі (Сурамскі), Кударойскі, Гудзіскі, Харульскі, Ламіскі хрыбты; на паўночным усходзе размешчанае Кельскае нагор’е. Асноўныя перавалы праз Галоўны хрыбет: Роцкі, Зякарскі, Дзедаіскі. Поўдзень займае перадгорная частка Карталінскай раўніны.

Маюцца радовішчы і праявы свінцу, цынку, медзі, ртуці, нікелю, мыш’яку, тальку, барыту, мармуру, габру, туфу (больш 2 млн м³), іншых будматэрыялаў.

Клімат умераны, сярэдняя тэмпература студзеня ад −20 да −70C, жніўня ад +21 да 240C. Цёплая зіма тлумачыцца тым, што Галоўны Каўказскі хрыбет абараняе тэрыторыю краіны ад пранікнення халодных паўночных паветраных мас. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 598 мм, яна прыкметна змяняецца ў адпаведнасці з вышыннай пояснасцю.

Галоўныя рэкі: Вялікая Ліахві (на якой стаіць Цхінвал), Малая Ліахві (прыток папярэдняй), Ксані, Лехура Меджуда (басейн Куры); найбольш значныя азёры — Келістба (плошча 1 279,6 м²), Эрца (410,0 м²), Цынарыстба (78,4 м²). На ўсход ад сяла Белот знаходзіцца вадасховішча плошчай 1 млн м²). Кельскае нагор’е з’яўляецца другім па колькасці азёр на Каўказе.

У залежнасці ад вертыкальнай занальнасці змяняецца тып глебавага покрыва, ад чарназёмных і перагнойна-карбанатных глеб прадгорнай зоны да горана-лугавых глеб высакагор’я. Амаль 1/2 тэрыторыі Паўднёвай Асеціі займаюць лясы: шыракалістыя (дуб, бук, граб) у ніжнім поясе і іглічныя (елка, месцамі піхта, хвоя) — у верхнім. Вышэй іглічных лясоў размяшчаюцца субальпійскія і альпійскія лугі. У лясах водзяцца воўк, мядзведзь, рысь, лісіца, сустракаюцца кабан, барсук, казуля.

Канстытуцыйны лад[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючая Канстытуцыя прынятая 8 красавіка 2000 года на ўсеагульным рэферэндуме. Яна змяніла Канстытуцыю 1993 года, у выніку чаго Паўднёвая Асеція стала прэзідэнцкай рэспублікай.

Глава дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на 5 гадоў усеагульным прамым тайным галасаваннем. З 8 мая 2022 года прэзідэнтам з’яўляецца Алан Эдуардавіч Гаглоеў[11].

Прэм’ер-міністр — Канстанцін Хасановіч Джусоеў[12].

Заканадаўчая ўлада — Парламент Паўднёвай Асеціі — складаецца з 34 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў (17 дэпутатаў абіраюцца па аднамандатных выбарчых акругах, 17 — па прапарцыйнай выбарчай сістэме па адзінай рэспубліканскай выбарчай акрузе)[13].

У Рэспубліцы Паўднёвая Асеція зарэгістравана сем палітычных партый (студзень 2023 года): «Ныхас», «Народная партыя», «Адзінства народа», Камуністычная партыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція, «Адзіная Асеція», Сацыялістычная партыя «Фыдыбæстæ» («Айчына»), Паўднёваасяцінская рэспубліканская палітычная партыя «Адзінства»[14].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Канстытуцыі, Рэспубліка Паўднёвая Асеція — унітарная дзяржава.

Адміністрацыйны падзел Паўднёвай Асеціі ўключае чатыры раёны і адзін горад рэспубліканскага падпарадкавання:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1989—2008 гадах насельніцтва Паўднёвай Асеціі скарацілася з 99 да 72 тысяч чалавек. На 2008 год (да жнівеньскага канфлікту) па прыблізных адзнаках насельніцтва Асеціі складалі асеціны (64,3 %), грузіны (25,0 %), рускія (2,8 %), армяне (1,21 %), яўрэі (0,9 %) і іншыя. Пасля жніўня 2008 года Паўднёвую Асецію пакінула вялікую колькасць грузін.

У 2015 годзе ў Паўднёвай Асеціі быў праведзены перапіс насельніцтва. Было ўстаноўлена, што на пастаяннай аснове ў Рэспубліцы засталося пражываць 53 438 чалавек (з іх: асеціны — 48 146, грузіны — 3 966, рускія — 610, армяне — 378 чал.)[15].

Большасць насельніцтва — праваслаўныя[крыніца?], статус Аланскай епархіі, якая ахоплівае тэрыторыю рэспублікі, застаецца не ўрэгуляваным, бо яна адмаўляецца ад падначалення Грузінскай праваслаўнай царквы. Маскоўскі патрыярхат з кананічна-прававых прычын адмаўляецца ад уключэння Аланскай епархіі ў свой склад.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі галінамі прамысловасці Паўднёвай Асеціі з’яўляюцца машынабудаванне, дрэваапрацоўка, горназдабыўная, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Да нападу Грузіі прамысловасць Паўднёвай Асеціі налічвала 22 невялікіх прадпрыемства, якія ў 2006 годзе вырабілі прадукцыі (без ПДВ) на 61,6 млн расійскіх рублёў, што на 2,4 % перавысіла ўзровень 2005 года. Буйнейшыя прадпрыемствы — заводы «Электравібрамашына», «Эмальпровад», механічны завод, лесакамбінат, Багіацкі налівачны завод, Цхінвальскі завод піва і фруктовых вод, прадпрыемства «Югастальк». Дзейнічаюць прыватныя сталярныя цэхі. Але маштабы гаспадарчай дзейнасці ў рэспубліцы ў цэлым мізэрныя, асноўная крыніца паступлення фінансавых сродкаў — расійская дапамога і гандаль, як законны, так і кантрабандны з Расіяй і Грузіяй.

Грашовая адзінка — расійскі рубель. У перспектыве — па меры нармалізацыі палітычнага і эканамічнага стану чакаюць на развіццё турызму.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У сельскай гаспадарцы дамінуе жывёлагадоўля, развітая збожжавая гаспадарка, садоўніцтва і вінаградарства. У 2008 годзе плошча пасеваў пшаніцы вырасла ў параўнанні з 1990-мі гадамі больш за 10 разоў — з 130 да 1,5 тыс. га, чаканы ўраджай — больш за 2,5 тыс.т. (ураджайнасць — больш за 16,7 цэнтнераў з гектара)[крыніца?].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт Паўднёвай Асеціі прадстаўлены пераважна аўтамабільным. Менавіта ім здзяйсняюцца зносіны з іншымі краінамі і рэгіёнамі. Асноўнай транспартнай артэрыяй з’яўляецца Транскаўказская аўтамагістраль, якая праходзіць праз Роцкі тунэль, пабудаваны ў 1985 годзе працягласцю 3660 метраў — адзіная дарога, якая проста злучае з Паўночнай Асеціяй (Расія).

Чыгуначныя зносіны на адзінай у Паўднёвай Асеціі чыгуначнай галінцы Цхінвалі-Горы спыніліся ў 1991 годзе. Трубаправодны транспарт прадстаўлены газаправодам з Грузіі Агара-Цхінвалі. Агульная працягласць газавых сетак — 80 км, з іх газаправодаў сярэдняга ціску — 16 км, нізкага ціску — 54 км. Існуюць праекты будаўніцтва чыгуначнай лініі Уладзікаўказ-Цхінвалі і газаправоду з Расіі[16].

Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]

У Паўднёвай Асеціі маецца каля 55 сярэдніх школ, 1 ВНУ — Паўднёва-Асецінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Цібілова і 1 даследчая ўстанова — Паўднёва-Асецінскі навукова-даследчы інстытут.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 20 лет Республике Южная Осетия Архівавана 4 лістапада 2011.
  2. Канстытуцыйны закон Рэспублікі Паўднёвая Асеція «Аб дзяржаўных мовах Рэспублікі Паўднёвая Асеція»
  3. Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція Архівавана 20 кастрычніка 2013. — артыкул 3 — ІА РЕС
  4. Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Артыкул 47, пункт 1. Архівавана 11 жніўня 2009.
    Прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвая Асеція з'яўляецца главой дзяржавы і главой выканаўчай улады
  5. Парламент Рэспублікі Паўднёвая Асеція
  6. Абхазия вошла в зону России. Газета.Ru (20 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2009.
  7. Ала Джыёева выйшла наперад на прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Асеціі
    ЦВК не мог апублікаваць вынікі галасавання, якое скончылася ў 20:00 па маскоўскім часе (супадае з мясцовым).
  8. Дэкларацыя аб незалежнасці Рэспублікі Паўднёвая Асеція
  9. Як пачыналася вайна Грузіі і Паўднёвай Асеціі
  10. Паўднёвая Асеція і Сірыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны
  11. Прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Біяграфія
  12. Урад Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Склад Урада
  13. Рэгламент Парламента Рэспублікі Паўднёвая Асеція
  14. Чаму ў Паўднёвай Асэтыі ствараецца так шмат палітычных партыяў?
  15. Вынікі ўсеагульнага перапісу насельніцтва Рэспублікі Паўднёвая Асеція 2015 года. Афіцыйнае выданне
  16. (руск.)Запуск трубы с российским газом в Южной Осетии приурочили к началу «пятидневной войны»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]