Паўль Куўсберг
Паўль Куўсберг | |
---|---|
эст.: Paul Kuusberg | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1916[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 2003[1] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, крытык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Па́ўль Ку́ўсберг (эст.: Paul Kuusberg; 30 красавіка 1916, Рэвель — 21 студзеня 2003, Талін) — эстонскі пісьменнік. Народны пісьменнік Эстоніі (1972). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1965, 1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 красавіка 1916 года ў Рэвелі. Быў будаўнічым рабочым.
У гады Другой сусветнай вайны служыў палітруком у 8-м Эстонскім стралковым корпусе, быў франтавым журналістам.
Пасля вайны працаваў у рэдакцыі газеты «Рахва Хяэль» («Голас народа») і быў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Looming». З 1976 па 1983 год узначальваў кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Эстонскай ССР.
Выпускнік Вышэйшай партыйнай школы ў Маскве, член КПСС з 1940 года.
Сканаў 21 студзеня 2003 года на 86-м годзе жыцця.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1948 як літатурны крытык. Першы раман «Каменныя сцены» (1956) пра жыццё рабочых Эстоніі напярэдадні падзей 1940 года. У раманах «Другое „я“ Энна Кальма» (1960), «У разгары лета» (1966), «Адна ноч» (1972) асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны, іх уплыву на духоўнае станаўленне асобы. Актуальныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы сучаснасці — у раманах «Здарэнне з Андрэсам Лапетэусам» (1963), «Кроплі дажджу» (1976), аўтабіяграфічным рамане ў навелах «Бульвар свабоды» (1971), зборніках апавяданняў «Усмешка» (1971), «Хто яны былі?» (1986) і інш. Проза Куўсберга адметная публіцыстычнай завостранасцю, разнастайнасцю мастацкіх форм і прыёмаў апавядання, іроніяй, гратэскавасцю і гумарам. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Устаўляю слова» (1959), «Пра час, грамадзяніна свету і іншае» (1967).
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі А. Клышка, А. Кулакоўскі, Б. Сачанка.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #128878754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Куусберг Пауль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўль Куўсберг
- Паўль Куўсберг на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
- Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР
- Народныя пісьменнікі Эстонскай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Эстоніі
- Камуністы Эстоніі
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Эстонскай ССР