Паўль Хіндэміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўль Хіндэміт
Paul Hindemith
Paul Hindemith 1923.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 лістапада 1895(1895-11-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1963(1963-12-28)[4][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, дырыжор, музыкант, прафесар кампазіцыі, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі, ігрок на віёль-д'амур, выкладчык універсітэта, канцэртмайстар, скрыпач, віяліст, лібрэтыст, настаўнік, кампазітар
Інструменты арган[d], альт і скрыпка
Жанры опера і сімфонія
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
hindemith.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўль Хіндэміт (ням.: Paul Hindemith; 16 лістапада 1895, Ханау — 28 снежня 1963, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі кампазітар, альтыст, дырыжор, музычны тэарэтык; вядучы прадстаўнік нямецкага неакласіцызму.

Вучыўся ў кансерваторыі г. Франкфурт-на-Майне. З 1915 года 2-і скрыпач квартэта А. Рэбнера, у 1921-29 гадах альтыст струннага квартэта Л. Амара — П. Хіндэміта. З 1927 года прафесар Вышэйшай музычнай школы ў Берліне. З 1938 года працаваў у Швейцарыі і ЗША. Творы Хіндэміта вылучаюцца гармоніяй, стрыманасцю пачуццяў, у шматлікіх з іх уздымаў грамадскія і філасофскія праблемы. Звяртаўся да бытавой аматарскай музыкі. Сярод твораў: оперы, у тым ліку «Навіны дня» (пастаноўка 1929, 2-я рэдакцыя 1954), «Мастак Матыс» (пастаноўка 1938), «Гармонія свету» (пастаноўка 1957); балеты; 6 сімфоній (1930-58); канцэрты; камерна-інструментальныя ансамблі, у тым ліку творы для фартэпіяна; харавыя творы; музыка для аматарскіх аркестраў, ансамбляў. Аўтар кніг «Кіраўніцтва па кампазіцыі» (т. 1-3, 1937-70), падручнікаў па тэорыі музыкі і гармоніі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118551256 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. а б в Хиндемит Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]