Перлаўка высокая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Перлаўка высокая
Melica altissima 'Atropurpurea' - Oslo botanical garden - IMG 8886.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melica altissima L., 1753

Сінонімы
  • Melica altissima var. atropurpurea Papp
  • Melica altissima var. interrupta Pers.
  • Melica sibirica Lam.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41843
NCBI  29685
EOL  1115012
GRIN  t:23946
IPNI  325334-2
TPL  kew-423398

Пе́рлаўка высокая[3] (Melica altissima) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[3] см, з доўгім карэнішчам. Утварае дзярніну. Сцяблы прамыя, шурпатыя. Лісце чагаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае. Суквецце — колас. Каласкі двухкветкавыя. Каласковыя лускавінкі цёмна-фіялетавыя, з бледным краем. Ніжняя кветкавая лускавінка шурпатая, з 7 жылкамі[3]. Плод — сухая зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы[4]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.) 
  5. 5,0 5,1 5,2 Перловник высокий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Перловник высокий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)