Петар Ілямніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Петар Ілямніцкі
славацк.: Petr Jilemnický
Portrait jilemnicky-peter.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

18 сакавіка 1901(1901-03-18)

Месца нараджэння:

Геерсберг, Аўстра-Венгрыя (цяпер Летаград, Пардубіцкі край, Чэхія)

Дата смерці:

19 мая 1949(1949-05-19) (48 гадоў)

Месца смерці:

Масква

Грамадзянства:

Сцяг Чэхіі

Жонка:

Ružena Jilemnická[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, педагог

Кірунак:

сацыялістычны рэалізм

Мова твораў:

славацкая, руская мова

Узнагароды:

Народны мастак Чэхаславакіі

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Пе́тар Ілямні́цкі[1] (славацк.: Petr Jilemnický; 18 сакавіка 1901, Геерсберг (цяпер Летаград) ва Усходняй Чэхіі — 19 мая 1949, Масква) — славацкі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў т. зв. пралетарскай плыні ў славацкай літаратуры. Народны мастак (1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Памятная табліца П. Ілямніцкага ў Летаградзе

Скончыў сельскагаспадарчую школу ў Хрудзіме, пазней педагагічнае вучылішча ў Левіцах (Паўднёвая Славакія). У 1921 годзе адным з першых уступіў у Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнай дзейнасці на тэрыторыі краіны, што прывяло да яго эміграцыі ў СССР. У 1927—1929 жыў у Савецкім Саюзе. У 19271928 гадах вучыўся ў Маскоўскім інстытуце журналістыкі.

Пасля заканчэння інстытута вярнуўся на радзіму і працаваў настаўнікам у Чэхіі і Славакіі, затым рэдагаваў газету «Праўда» ў Остраве.

У 1934 — удзельнік першага Усесаюзнага з'езду савецкіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў газетах «Proletárka», «Hlas ľudu», «Pravda chudoby», браціслаўскім штотыднёвым літаратурна-грамадскім часопісе «ДАВ», які выдаваўся аб'яднаннем славацкіх рэвалюцыйных пісьменнікаў, пераважна камуністаў. Здзейсніў паездку на Каўказ, працаваў сярод чэшскіх і славацкіх каланістаў, у выніку напісаў раман «Звонкі крок» (1930).

Падчас Другой сусветнай вайны быў удзельнікам партызанскага руху на тэрыторыі Славакіі. За ўдзел у антыфашыстскай барацьбе ў 19421945 гг. трапіў у канцлагер.

У 19451946 гг. член Часовага нацыянальнага сходу Чэхаславакіі ад Камуністычнай партыі Славакіі. У 1945 годзе член З'езду прадстаўнікоў. У 1947 быў прызначаны пастаянным дэлегатам Славацкага камітэта ў Бялградзе. У 1948—49 гг. аташэ па культуры пасольства ЧССР ў Маскве.

Памёр у Маскве. Пахаваны ў Славакіі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарысы і апавяданні Ілямніцкага друкаваліся з 1920 года. Аўтар раманаў «Пераможнае падзенне» (1929; славацк.: Víťazný pád), «Звонкі крок» (1930; славацк.: Zuniaci krok), «Поле неўзаранае» (1932; славацк.: Pole neorané), «Кавалак цукру» (1934; славацк.: Kus cukru), «Компас — унутры нас» (1937; славацк.: Kompas v nás), «Хроніка» (1947; славацк.: Kronika) і інш., у якіх адлюстраваны лёс сялянства, абуджэнне яго свядомасці, Славацкае паўстанне 1944 года і інш. Творам уласцівы дакументальнасць, спалучэнне рэалізму з неарамантычнымі і экспрэсіянісцкімі тэндэнцыямі, спавядальнасць.

Зноскі

  1. Напісанне Петар Ілямніцкі ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.